У гэтым мы можам дакладна пераканацца, калі паглядзім на вырабы, якія сваімі рукамі робіць Дар’я Мезаўцова, дзяўчынка — якая з дзяцінства мае інваліднасць. Але дыягназ не перашкаджае ёй жыць паўнавартасным і цікавым жыццём.
У гэтым мы можам дакладна пераканацца, калі паглядзім на вырабы, якія сваімі рукамі робіць Дар’я Мезаўцова, дзяўчынка — якая з дзяцінства мае інваліднасць. Але дыягназ не перашкаджае ёй жыць паўнавартасным і цікавым жыццём.
— Яна не толькі камунікабельная і рознабаковая, але і вельмі старанная, — кажа Таццяна Манкевіч, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.
Сюды ў першы раз Дар’я прыйшла ў 2012 годзе. Сціплая і ветлівая, адразу звярнула на сябе ўвагу. А крыху пазней праявіла і свой талент.
— Яна ўсё схоплівае вельмі хутка, не баіцца вучыцца чамусьці новаму. Але не хвалюецца, калі нешта не выходзіць адразу, — прадаўжае размову Таццяна Манкевіч.
У калектыве заўсёды пазітыўная, прыязная і камфортная атмасфера.
— Тут і тварыць прасцей, і цікавасць не згасае. Мы ўсе разам з самай раніцы нешта робім, асвойваем новыя тэхнікі. Калі я ўжо ў чымсьці адчуваю сябе больш рашуча, смела спрабую нешта новае, — расказвае дзяўчына.
У АДЗІ ўпэўнены, што ні ўзрост, ні дыягназ не перашкода для творчасці. Няма такіх людзей, якія зусім нічога не ўмеюць рабіць. А калі глядзіш на вынік дзейнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то дзіву даешся, якія яны таленавітыя і цікавыя. Тут у іх ёсць магчымасць знаходзіць сяброў, хобі, лепш пазнаваць сябе. І толькі так жыццё штодня будзе напаўняцца фарбамі і прыносіць зарад станоўчых эмоцый.
Даша — прыклад стойкасці і мужнасці. Яна ўпэўнена, што творчасць — гэта той кірунак, які проста неабходны сучаснаму грамадству. Бо толькі ствараючы нешта сваімі рукамі, мы вучымся берагчы ўсё тое, што стварыла прырода.
Сення ў творчай «скарбніцы» дзяўчыны больш за сотню выкананых работ. А практыкуецца яна ў двух напрамках: вышыўка крыжам і саломапляценне. Каб займацца вышыўкай, яна наведвае гурт «Дарніца», што працуе пры аддзяленні, саломапляценнем – выяздны гурток на базе Дома рамёстваў пад кіраўніцтвам Валянціны Грыбоўскай.
На самай справе рукадзелле — хобі не з простых. Тут трэба адчуваць сябе арганічна. Толькі так на выхадзе мы атрымаем добры вынік. У вырабах з саломкі ўсе цесна пераплецена: любоў да культуры, народных традыцый, сваёй краіны і яе гісторыі.
Як усялякі творчы чалавек, Даша часта адчувае жаданне паспрабаваць сябе ў новым напрамку. Зусім нядаўна яна пачала вырабляць карціны ў тэхніцы «кінусайга». Яе сутнасць заключаецца ў складанні малюнкаў са шматкоў тканіны. Гэтая тэхніка нагадвае лапікавае шыццё або пэчворк, аднак сшываецца тканіна без іголкі. У гэтым накірунку дзяўчынка зрабіла ўжо каля 10 поўнапамерных карцін. А яшчэ яна збірае партфоліо, дзе размяшчае ўсе свае вырабы. Калі патрэбна, там можна знайсці яе самыя першыя творчыя крокі.
— Безумоўна, элементы сталі раўней, рыскі выразней, — характарызуе працу Дашы Таццяна Манкевіч.
Свае вырабы дзяўчына часта дорыць блізкім людзям. Бо яны і ёсць галоўныя ацэншчыкі яе творчасці. Любоў бацькоў і станоўчыя эмоцыі ў сям’і даюць магчымасць дзяўчыне развівацца ў творчым напрамку, адчувая пры гэтым важкую падтрымку з іх боку. Лепшыя работы Дашы выстаўляюцца на конкурсах, што праходзяць у АДЗІ і за яго межамі. Правядзенне падобных выстаў не толькі відовішча, але і спосаб даказаць людзям, што няма нічога немагчымага.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
Наименование структурного подразделения УЗ Населенные пункты Дата выезда, время работы на маршруте Богушевская АВОП…
Тема детской преступности не теряет актуальности. За 9 месяцев текущего года на территории Витебской области…
Активно проводят осенние каникулы учащиеся СШ №2 г.Сенно. Так, учащиеся и педагоги совершили экскурсию в…
Людмила Горбачёва, медицинская сестра отделения круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста и инвалидов аг. Богданово…
В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…