Заўтра для 1971 вучня ў школах раёна прагучыць апошні званок.
Ужо дзясятага чэрвеня выпускнікам будуць уручаны атэстаты, дыпломы і медалі. Для іх гэта радасны і адначасова сумны, хвалюючы, поўны светлых надзей і чаканняў дзень. Развітаўшыся са школай, абітурыенты акунуцца ва ўступную кампанію.
— Агульная колькасць адзінаццацікласнікаў складае 98 чалавек, выпускнікоў дзевятага класа — 209, — расказала карэспандэнту «ГС» намеснік начальніка аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама Святлана Панушкіна.
Дзевяцікласнікі здаюць тры абавязковыя экзамены — беларускую і рускую мовы, матэматыку. Усе выпрабаванні — пісьмовыя. Навучэнцаў 11-х класаў чакаюць экзамены па чатырох прадметах: матэматыцы, рускай ці беларускай мове на выбар, замежнай мове, гісторыі Беларусі. Два апошнія выпрабаванні праводзяцца ў вуснай форме.
На залаты медаль у гэтым годзе прэтэндуюць чатыры вучні. Гэта навучэнцы першай і другой гарадскіх школ, Багушэўскай і Машканскай.
Мы пагутарылі з выпускніцай першай гарадской школы Янай Макоўскай. На пытанне, як ёй удаецца быць лепшай у вучобе, у грамадскім жыцці школы і пры гэтым заставацца такой пазітыўнай, дзяўчынка адказала: “Падтрымка і матывацыя бацькоў і настаўнікаў дае сілы на новыя дасягненні. Школа — гэта адзін з этапаў у маім жыцці, які падыходзіць да завяршэння. Вядома, сумна развітвацца з любімымі настаўнікамі, аднакласнікамі, але гэта непазбежна”, — дзеліцца дзяўчынка.
— Яна Макоўская — адказная, старанная, сур’ёзная, актыўная, з ярка выражаным патрыятычным стрыжнем у душы. Нельга сказаць, што яна аддае перавагу нейкаму аднаму прадмету. Гэта ўсебаковаразвітая асоба, якой няма роўных, — распавядае класны кіраўнік Наталля Сінкевіч. — Яна прымае актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця школы. Гэта і алімпіяды, і культурна-масавыя мерапрыемствы. А яшчэ спрабуе сябе ў якасці арганізатара. Гэтая дзяўчынка мая сапраўдная надзея і апора ва ўсіх пытаннях, — гаворыць Наталля Сінкевіч.
— Такога добрага і дбайнага настаўніка, як Наталля Іванаўна, мне яшчэ не прыходзілася сустракаць, — кажа аб сваім класным кіраўніку Яна Макоўская. — Яна заўсёды падтрымае, дапаможа, дзесьці дасць параду. Як часта кажа Наталля Іванаўна: “Мы разам — адна сям’я”. Пазітыўная атмасфера ў класе — гэта асноўны крытэрый для яе. Усе гэта дапамагае нам дасягаць высокіх вынікаў у вучобе, — упэўнена выпускніца.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…