Яшчэ крыху і заззяюць буйствам кветак клумбы на тэрыторыі Машканскай ДССШ. Астра, агіратум, цынерарыя, сальвія, петунія і многія іншыя кветкавыя культуры да позняй восені будуць радаваць жыхароў і гасцей аграгарадка.
А пакуль мы, вучні школы, даглядаем за расадай, якая месціцца ў нашых класах у каробках на падаконніках.
Ва ўстанове адукацыі вялікая ўвага надаецца працоўнаму і экалагічнаму выхаванню. З малых гадоў хлопчыкам і дзяўчынкам педагогі прывіваюць беражлівыя адносіны да ўсяго жывога. Вучаць не толькі бачыць, але і сваімі рукамі ствараць прыгажосць. Больш таго, з разуменнем адносіцца да праблем экалогіі. У прыватнасці, да збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Так, у якасці ёмістасці для расады ў школе выкарыстоўваюцца каробкі з тоўстага кардона, якія застаюцца ад харчовых прадуктаў у сталовай, а таксама і тыя, якія мы прыносім з дому.
Не выкідваюцца і пакеты ад малочнай прадукцыі і тэтрапакеты ад сока. З іх на ўроках працоўнага навучання старшакласнікі рыхтуюць, так званыя, “домікі для будучых кветак”. У іх высаджваецца насенне кветкавых культур.
Настаўніца працоўнага навучання Таццяна Каранеўская заўсёды кажа нам: “Усё, што створана сваімі рукамі з любоўю, не застаецца незаўважаным, тым больш, калі да гэтага маюць дачыненне дзеці”.
Таму, калі ласка, летам прыязджайце да нас у школу, ацаніце нашыя намаганні.
Яўген ЯБЛЫКАЎ,
вучань 9 класа Машканскай ДССШ,
член аб’яднання па інтарэсах
“Голас юнага краязнаўцы” Сенненскага РЦДіМ.
Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.
В Беларуси подведены итоги конкурса "Растение 2027 года", сообщили БЕЛТА в Институте экспериментальной ботаники им.В.Ф.Купревича…
Как правильно и интересно выстроить современный урок? Этому вопросу посвятили очередное заседание участники районного учебно-методического…
ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…
Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…
Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…
Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…