В семье Кривченко свято чтут тех, кто приближал победный Май

Памятаць, каб жыць, — выказванне, якое ніколі не страціць сваёй актуальнасці. У гэтым упэўнена жыхарка Сянна Любоў Крыўчанка, у сям’і якой свята шануюць памяць пра родных людзей, якіх ужо няма побач.

Любоў Якаўлеўна з пакалення дзяцей вайны, на долю якіх выпала зусім мала радасцяў. Яна нарадзілася за тры месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай. Пра тое, як даводзілася выжываць яе сям’і ў гады, калі вораг панаваў на Сенненшчыне, жанчына даведалася з расказаў сваёй маці Ксеніі Гарнак.

На яе вачах заўсёды з’яўляліся слёзы, калі ўспа­мінала той час, адзначае Любоў Якаўлеўна. Чатыры гады жаху, болю, няведання таго, што для тваіх родных падрыхтуе новы дзень.

«Тата, Якаў Гарнак, быў у ліку першых, каго прызвалі на фронт, — расказвае мая суразмоўца. — Маці з пяццю дзецьмі засталася адна. Жылі мы тады па вуліцы Мічурына, што ў райцэнтры. У ліпені 1941 года Сенненшчына была акупіравана немцамі. Памятала маці пра першыя авіяналёты на горад, пра той жах, які апанаваў тады гара­джан. Узгадвала, як ратавала нас і іконы святых, што хавала ў пограбе нашага дома».

Пасля бамбежак дом Гарнакоў уцалеў. Прычым, усе жылыя збудаванні па вуліцы былі разбураны. Маці сцвярджала — святы дух выратаваў.

Як і выратаваў тады, калі маці з маленькай Любай на руках фашысты вялі на расстрэл. Выжылі. Праўда, бяда не адступіла: гады пакут не вынес адзін з братоў, памёр у малалетнім узросце. Ад голаду, казала Ксенія Фядосаўна.

Бацька Любові Якаўлеўны мужна змагаўся з ворагам. Дайшоў да Аўстрыі. Сям’я ў 1945 годзе атрымала пахаронку, дзе значылася, што Якаў Рыгоравіч прапаў без вестак. Наколькі было цяжка яе маці, ведаў толькі Бог. А роўна праз год дзверы адчыніліся, і на парозе стаяў Якаў Рыгоравіч. Ксенія Фядосаўна расказвала сваім падросшым дзецям, як з той вайны жывым вярнуўся і адзін з яе родных братоў Іван Піскуноў. Ён ваяваў у партызанскім атрадзе легендарнага Бацькі Міная. А вось старэйшы брат Рыгор з Машчон загінуў у 1943 годзе. Ён быў лётчыкам.

Пасляваеннае жыццё было складаным: бацькі шмат пра­цавалі, каб на стале быў хлеб. Тата майстраваў бочкі, прадаваў іх, пасвіў коней. Маці працавала свінаркай на жывёлагадоўчай ферме. Любоў Якаўлеўна пасля вайны вельмі хварэла. Калі вучылася ў другім класе, страціла зрок. Медыкі дыягнаставалі курыную слепату. Вылечыў яе тады доктар Аляксандр Мікульскі.

Усведамленне таго, што сям’я побач, усе жывы, здаровы, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні лёсу, праз усё жыццё пранесла Любоў Якаўлеўна і перадала сваім дзецям. Яна шчаслівая маці, бабуля — у яе сем унукаў, двое праўнукаў. Яе любяць родныя, часта прыходзяць у госці. Некалькі гадоў назад унучка з Мурманску пераехала бліжэй да родных ёй лю­дзей. Сёння працуе выхавацелем у адным з дзіцячых садоў Віцебска.

Традыцыйна ў Дзень Перамогі, калі ў раёне праходзіць акцыя «Беларусь памятае», якая прадугледжвае шэсце з партрэтамі сваякоў, герояў вайны, Любоў Якаўлеўна і яе сям’я з гонарам прымаюць удзел у патрыятычным мерапрыемстве.

Нам ёсць, кім ганарыцца, акцэнтуе жанчына, мы памятаем пра іх і кажам дзякуй пакаленню пераможцаў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси с 1 ноября выросли размеры государственной адресной социальной помощи

В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…

8 часов ago

Лукашенко утвердил важнейшие прогнозные параметры развития Беларуси на 2026 год

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…

8 часов ago

Почетных грамот райисполкома удостоены сенненки

Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…

10 часов ago

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

1 день ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

1 день ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

1 день ago