Навучэнкі 2-6 класаў Аліна Пузікава, Марыя Целяпнёва, Аліна Зубрыцкая, Вікторыя Якаўлева і Аліна Супрунюк прадстаўлялі на конкурсе сваю калекцыю сукенак з другаснай сыравіны «Адходная прыгажуня». Дзяўчаты са школьнага тэатра моды «Натхненне» разам з выхавальнікам Таццянай Макаравай карпатліва працавалі над стварэннем убранстваў. Галоўным матэрыялам для творчасці сталі газеты, часопісы, смеццевыя пакеты і, нават, абгорткі для цукерак. У працэсе работы над калекцыяй школьнікі развівалі сваю фантазію і творчасць, а таксама пасцігалі асновы беражлівых адносін да прыроды. У выніку калекцыя «Адходная прыгажуня» стала пераможцам раённага этапа экаконкурсу «Рэха Чарнобыля» ў намінацыі «Тэатр моды».
А ўжо ў красавіку мадэлі былі прадстаўлены на сцэне палаца дзяцей і моладзі ў г. Віцебску. Дэфіле ад канкурсантаў з Сенненшчыны годна ацаніла абласное журы, прысудзіўшы ім трэцяе месца.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
В райцентре, в парке Трех Героев, прошла гражданско-патриотическая акция «День призывника – 2025». Около…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 15 октября заслушал подробные доклады премьер-министра Александра Турчина и госсекретаря Совета…
В январе - сентябре 2025 года в хозяйствах всех категорий (в сельскохозяйственных организациях, крестьянских (фермерских)…
Как назвать ребенка, родители задумываются задолго до его рождения. В ст. 69 Кодекса Республики Беларусь…
Трое замечательных детей и семеро внуков — в этом и заключается счастье Надежды Удодовой. Семья…
Учеба-семинар с заместителями руководителей и ответственными за идеологическую работу в организациях района прошла в Сенно.…