Менавіта ў такой кацельні працуе Сяргей Цыплякоў. Стаж яго працы на адным месцы складае 11 гадоў. Сёлета напярэдадні прафесійнага свята за шматгадовую добрасумленную працу ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.
Ладна збіты, каржакаваты — у фігуры адчуваецца немалая фізічная сіла. Людзі, якія працуюць побач з ім, адзначаюць яго гатоўнасць прыйсці на дапамогу, нераўнадушша да вытворчых праблем.
— Праца ў нас не толькі цяжкая фізічна (за змену бывае да 10 кубаметраў дроў закінуць у кацёл даводзіцца), яна яшчэ і адказная. Трэба ўважліва сачыць за паказчыкамі манометраў, работай помпаў, іншага абсталявання. Калі ў сістэме здараюцца непаладкі, а ты іх своечасова не заўважыш, да бяды, надзвычайнага здарэння на вытворчасці недалёка, — расказвае мой субяседнік.
Бесперабойнасць, эфектыўнасць работы крыніцы цяпла залежаць не толькі ад машыністаў.
Сваімі партнёрамі яны лічаць інжынерную службу, брыгады нарыхтоўшчыкаў дроў, кіраўнікоў вытворчых падраздзяленняў.
— Сёлетняй зімой, дзякуючы добрай падрыхтоўцы кацельні, цеплатрасы, ні на адну гадзіну не спынялі працу, павысілася эфектыўнасць работы, менш пайшло дроў на выпрацоўку адной гігакалорыі цяпла. Не было перабояў з пастаўкай паліва. Ды і дровы, што пастаўляліся ў кацельную, былі сухія. Вытворчасць цяпла — справа калектыўная, — справядліва лічыць Сяргей Цыплякоў.
Кацельня, дзе ён працуе, пастаўляе цяпло для бальніцы. Хворым, медыкам яно неабходна, магчыма, як нікому. Сяргей Цыплякоў з задавальненнем адзначае, што ў апошнія гады адміністрацыя лячэбнай установы таксама зрабіла шмат дзеля змяншэння страт цяпла. У аддзяленнях, паліклініцы ўстаноўлены шклопакеты.
Сяргей Яўгенавіч не бачыць у сваіх адносінах да працы нічога звышнатуральнага. Інакш працаваць ён не ўмее. А вось да аплаты працы, на яго думку, павінны быць іншыя падыходы: у залежнасці ад выпрацаваных гігакалорый, спаленых дроў, нарэшце, захаванні парадку ў кацельні і вакол яе. Такі вось ён неабыякавы чалавек — машыніст кацельнай устаноўкі Сяргей Цыплякоў.
Аляксандр ІЎЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: Сяргей Цыплякоў.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…