У РУП ЖКГ занята каля 600 работнікаў розных прафесій і спецыяльнасцей. Даволі масава на прадпрыемстве прадстаўлены машыністы кацельных установак. Невялікая іх частка працуе на газавым абсталяванні, у кацельнях, дзе загрузка паліва робіцца аўтаматычна. Астатнія машыністы абслугоўваюць катлы, у якіх выкарыстоўваюцца дровы, што загружаюцца ўручную.

 Менавіта ў такой кацельні працуе Сяргей Цыплякоў. Стаж яго працы на адным месцы складае 11 гадоў. Сёлета напярэдадні прафесійнага свята за шматгадовую добрасумленную працу ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Ладна збіты, каржакаваты — у фігуры адчуваецца немалая фізічная сіла. Людзі, якія працуюць побач з ім, адзначаюць яго гатоўнасць прыйсці на дапамогу, нераўнадушша да вытворчых праблем.

— Праца ў нас не толькі цяжкая фізічна (за змену бывае да 10 кубаметраў дроў закінуць у кацёл даводзіцца), яна яшчэ і адказная. Трэба ўважліва сачыць за паказчыкамі манометраў, работай помпаў, іншага абсталявання. Калі ў сістэме здараюцца непаладкі, а ты іх своечасова не заўважыш, да бяды, надзвычайнага здарэння на вытворчасці недалёка, — расказвае мой субяседнік.

Бесперабойнасць, эфектыўнасць работы крыніцы цяпла залежаць не толькі ад машыністаў.

Сваімі партнёрамі яны лічаць інжынерную службу, брыгады нарыхтоў­шчыкаў дроў, кіраўнікоў вытворчых падраздзяленняў.

— Сёлетняй зімой, дзякуючы добрай падрыхтоўцы кацельні, цеплатрасы, ні на адну гадзіну не спынялі працу, павысілася эфектыўнасць работы, менш пайшло дроў на выпрацоўку адной гігакалорыі цяпла. Не было перабояў з пастаўкай паліва. Ды і дровы, што пастаўляліся ў кацельную, былі сухія. Вытворчасць цяпла — справа калектыўная, — справяд­ліва лічыць Сяргей Цыплякоў.

Кацельня, дзе ён працуе, пастаўляе цяпло для бальніцы. Хворым, медыкам яно неабходна, магчыма, як нікому. Сяргей Цыплякоў з задавальненнем адзначае, што ў апошнія гады адміністрацыя лячэбнай установы таксама зрабіла шмат дзеля змяншэння страт цяпла. У аддзяленнях, паліклініцы ўстаноўлены шклопакеты.

Сяргей Яўгенавіч не бачыць у сваіх адносінах да працы нічога звышнатуральнага. Інакш працаваць ён не ўмее. А вось да аплаты працы, на яго думку, павінны быць іншыя падыходы: у залежнасці ад выпрацаваных гігакалорый, спаленых дроў, нарэшце, захаванні парадку ў кацельні і вакол яе. Такі вось ён неабыякавы чалавек — машыніст кацельнай устаноўкі Сяргей Цыплякоў.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

НА ЗДЫМКУ: Сяргей Цыплякоў.

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

40 минут ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

1 час ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

3 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago