Криминал, происшествия — по информации РОСК

Вандалы на могілках

 Сенненскім РАСК узбуджана справа на падставе ч.1 арт. 347 Крымінальнага кодэкса. На грамадскіх могілках, што паблізу ад Тухінскага возера, невядомыя пашкодзілі шэсць помнікаў.

 Ва ўсіх выпадках пашкоджанні маюць аднатыпны характар. На выявы памерлых нанесены драпіны, зроблены сколы. Як адзначаюць следчыя, месцы пахавання знаходзяцца ў розных канцах могілак. Пакойныя родзічамі не былі.

 Пашкоджанні зроблены на працягу часу з 5 верасня па 15 кастрычніка сёлетняга года. Аднак знайсці злачынцаў ці сведкаў злачынства пакуль не ўдаецца. А таму праваахоўнікі будуць удзячны за любую  інфармацыю, што датычыцца супрацьпраўных дзеянняў. Тэлефоны для кантактаў: 5-23-83, 4-18-65.

Урон падлічваецца

 На пачатку снежня ў час загрузкі драўніны непадалёк ад вёскі Дубаўцы Машканскага сельсавета загарэўся лесавоз Багушэўскага лясгаса.

 Следчыя высвятляюць прычыну надзвычайнага здарэння. Папярэдняя версія – кароткае замыканне электраправодкі. У выніку пажару агнём фактычна поўнасцю знішчана кабіна аўтамабіля. Памер урону падлічваецца.

Вось дык вартаўнікі

 На адной з ферм УП “Дружбінец” укралі цяля, узростам 13 дзён.

 Крадзёж выявіў ветурач сельгасарганізацыі раніцай. А вось два вартаўнікі, якія ўсю ноч знаходзіліся на аб’екце, чамусці не заўважылі, як і калі тут пабываў злодзей, дарэчы, нідзе не працуючы мясцовы жыхар. Калі міліцыянеры прыйшлі да яго дамоў, ад цяляці засталіся рожкі ды ножкі, у халадзільніку – мяса.

 

 

 

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

4 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

5 часов ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

6 часов ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

7 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

10 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago