Categories: Актуальна

Сенненскі раённы камітэт прафсаюзаў АПК набыў абутак для вясковых дзяцей

Другі год запар раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК у рамках правядзення пераднавагодняй дабрачыннай акцыі “Прафсаюз – дзецям” з дапамогай спонсараў набывае абутак для вясковых дзяцей, чые бацькі працуюць у сельскай гаспадарцы.

-Дапамагаем дзецям са шматдзетных сем’яў, якія жывуць у малазабяспечаных сем’ях, выхоўваюцца адным з бацькоў, — удакладніў Аляксандр Макаранка, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК.

На днях ён разам з начальнікам райсельгасхарча Аляксеем Дойліным і старшынямі прафсаюзных камітэтаў сельгасарганізацый  ААТ “Белая Ліпа”, “Ульянавічы”, “Сенненскі райаграсервіс” і УП “Дружбінец” перадалі 20 пар зімовага абутку вытворчасці ОАО “Марка” вясковым дзецям. Разам з ботамі малыя атрымалі салодкія падарункі.

Сродкі на набыццё абутку Сенненскаму раённаму камітэту прафсаюза перадалі шэраг прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у тым ліку Заходнедзвінская МРС, якую ўзначальвае былы старшыня Сенненскага райвыканкама Віктар Зельман. Прадпрыемства-вытворца абутак адпусціла па яго сабекошце.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

НА ЗДЫМКУ: падарункі прымаюць дзеці Тамары Матыгінай, аператара машыннага даення ААТ “Белая Ліпа”.

Фота аўтара.  

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

2 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

2 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

8 часов ago