Трое школьнікаў прадставяць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці. Сярод іх Дзмітрый Івашкоў, вучань 11 «А» класа СШ №2 г.Сянно.
Усяго ў абласным этапе прынялі ўдзел 75 старшакласнікаў з розных школ Віцебшчыны. Вось ужо чатыры гады ААТ «Беларусбанк», «БПС-Сбербанк», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк» пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці выступаюць арганізатарамі і спонсарамі алімпіяды. З кожным годам навучэнцы дэманструюць высокую ступень падрыхтаванасці ў фінансавых пытаннях.
Дзмітрый Івашкоў другі раз удзельнічае ў абласным этапе алімпіяды. У мінулым годзе таксама быў на п’едэстале. Сёлета хлопец заняў першае месца, набраў 96 балаў. У ліку пераможцаў, якія занялі ганаровыя другое і трэцяе месцы, — дзесяцікласнікі з Браслава і Наваполацка.
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пройдзе 14 снежня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: прызёр раённага этапу алімпіяды па фінансавай грамаце Антон Пракаповіч з СШ №1 г.Сянно, метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Ганна Шыбека і Дзмірый Івашкоў.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…