Традыцыйны лёгкаатлетычны прабег памяці Пятра Машэрава ў 33 раз збярэ аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.
Марафон адбудзецца 2 кастрычніка. Удзел у ім могуць прыняць жыхары не толькі Беларусі, але і іншых краін. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, а гэта сектар спорту і турызму райвыканкама, чакаецца, што ўдзельнікамі прабегу стануць прадстаўнікі розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці. На працягу многіх гадоў пастаяннымі гасцямі марафону з’яўляюцца нашыя суседзі – спартсмены з Чашнік, Талачына, абласнога цэнтра.
Бегавыя дыстанцыі засталіся нязменнымі, яны разлічаны на любы ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі. Так, на пераадольванне 1 км могуць зарэгістравацца дзеці ва ўзросце 6-9 гадоў, а таксама дарослыя ад 30 і старэй, 3 км – падлеткі 10-15 гадоў, 5 км – 16 і старэй. Дыстанцыя 10 км толькі для дарослых бегуноў.
А распачнуць прабег самыя юныя ўдзельнікі – малышы ва ўзросце да 6 гадоў. Ім неабходна будзе пераадолець дыстанцыю ў 200 метраў. На фінішнай прамой ім усім будуць уручаны салодкія прэзенты.
А вось пераможцы сярод дзяцей і дарослых ва ўсіх спартыўных намінацыях атрымаюць грашовыя падарункі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 8.30 да 10.30 у фае раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Старт – у 11.00. Прыходзьце паспрабаваць свае сілы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…