Categories: Соцыум

Сенненец Максим Архипов пошел по стопам отца — связал свою жизнь со службой в правоохранительных органах

Без малога пяць гадоў стаіць на варце правапарадку сенненцаў Максім Архіпаў, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання раённага аддзялення Дэпартамента аховы. За ўвесь гэты перыяд ні разу не ўсумніўся ў тым, што звязаў сваю работу са службай у праваахоўных органах.

 

Прафесію абраў усвядомлена. Быў добры прыклад – тата. Міхаіл Іванавіч усё жыццё прысвяціў службе ў органах унутраных спраў. Зараз ён на пенсіі. «Так, сказаўся ўплыў таты, — адзначае Максім. – І тут нічога дзіўнага няма – мне было на каго раўняцца, хацелася быць падобным на яго як у жыцці, так і ў працы».

 Стаяць на варце законнасці і правапарадку, дапамагаць людзям, часам ахвяруючы сваім жыццём, – высакародная справа. Выбіраючы свой будучы прафесійны шлях, Максім ведаў, з чым давядзецца мець справу, якія навыкі і ўменні будуць патрэбны.

 За плячыма ў маладога чалавека – служба ў арміі, у пагранічных войсках. Мэтанакіраванасць вызначае яго характар. Зараз завочна малады чалавек атрымлівае спецыяльнасць юрыста. Ён добра разумее, што прадстаўнікам праваахоўных органаў вельмі важна быць кампетэнтнымі спецыялістамі, бо ад іх залежыць жыццё людзей.

 «Максім з кагорты людзей слова: адказны, пунктуальны. Пачатую справу даводзіць да канца, — характарызуе свайго супрацоўніка Алег Дзяшкевіч, начальнік раённага аддзялення аховы. – Ён прыйшоў на працу пры мне. З першых дзён запомніўся гатоўнасцю выконваць свае службовыя абавязкі, не маючы права на памылку».

 Незалежна ад часу і ўмоў надвор’я супрацоўнікі групы затрымання павінны першымі прыбыць на месца здарэння. З гэтым  Максім, як міліцыянер-кіроўца, спраўляецца на выдатна. Але яго праца не абмяжоўваецца толькі кіраваннем службовага аўтамабіля. «На маршруце патрулявання часта даводзіцца сутыкацца з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, — дзеліцца мой суразмоўца. – Затрымліваць грамадзян у стане алкагольнага ап’янення, дэбашыраў, парушальнікаў правілаў дарожнага руху і гэтак далей».

 У міліцыянераў аднолькавых дзён не бывае. Заўсёды штосьці адбываецца. Асабліва напружанымі выпадаюць дзяжурствы ў выхадныя дні. 

 Нягледзячы на тое, што ў верасні будзе пяць гадоў, як Максім працуе ў раённым аддзяленні аховы, за гэты перыяд ён  неаднаразова быў заахвочаны падзячнымі пісьмамі за подпісамі начальнікаў Віцебскага абласнога Дэпартамента аховы і УУС Віцебскай вобласці. А літаральна на днях дзякавалі яго маці, Любові Ігараўне, за сына, уручыўшы падзячны ліст. 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

24 минуты ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

52 минуты ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago