«София» на Сенненщине: сотрудничество продолжается

    Новае кухоннае абсталяванне Ходцаўскага аддзялення штодзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту выглядае не горш за рэстаранны аналаг: сучасныя газавая пліта і халадзільнік, новыя посуд і прафесійныя прылады для гатавання, сталёвыя шафы і стэлажы — усё ззяе .  Мясцовы “шэф”-кухар Людміла Жыгунова не хавае радасці.

Прыемныя змены ў рацыёне заўважылі і насельнікі аддзялення. Раней ежу з кухні (яна месціцца асобна ад жылога корпуса) у сталовую прыходзілася насіць у вёдрах . Цяпер, дзякуючыя новым ёмістым тэрмасам, стравы трапляюць на сталы, што называецца, з пылу з жару.

Кухоннае абсталяванне стала не адзіным сёлетнім набыццём хадчанскай сацыяльнай установы. Матэрыяльную базу папоўнілі тры шматфункцыянальныя медыцынскія ложкі з неабходнымі прыставаннямі, супрацьпролежневыя матрацы ў такой жа колькасці. А ў пральні сваё месца заняла сучасная сушыльная машына. Усё пералічанае з’явілася ў рамках рэалізацыі ў аддзяленні гуманітарнага праекта Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Сафія”, што дзейнічае пад эгідай Гуманітарнай Службы Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. На днях яе прадстаўнікі пабывалі ў Ходцах, каб уласна ацаніць вынікі аказанай дапамогі.

Валанцёраў Пола і Уэндзі Дотсанаў і выканаўчага дырэктара МДГА “Сафія” Сяргея Зубовіча супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання і аддзялення штодзённага знаходжання састарэлых сустракалі як добрых сяброў. “Гэта не першы праект, рэалізаваны дабрачынным аб’яднаннем на Сенненшчыне і, у прыватнасці, ва ўстановах ТЦСАН, — падкрэсліла дырэктар Тамара Смірнова. — Раней гуманітарная дапамога аказвалася Багданаўскаму аддзяленню. Мы вельмі ўдзячны за ўсё, што “Сафія” зрабіла і робіць для людзей”. Падчас візіту госці агледзілі кухню і пральню, пабывалі ў галоўным будынку, дзе пагутарылі з пастаяльцамі. На памяць і ў знак сяброўства Сяргей Зубовіч наклеіў эмблему дабрачыннай арганізацыі на новую мэблю і абсталяванне.

Для сужэнцаў Дотсанаў гэта першы вопыт у валацёрскай дзейнасці. Рашэнне ўступіць у “Сафію” яны прынялі летась, калі выйшлі на пенсію. У сям’і колішняга банкіра і настаўніцы пачатковых класаў з ЗША — пяцёра дзяцей, ёсць унукі. Але гэта ім не перашкодзіла ў верасні мінулага года адправіцца на два гады ў невядомую дагэтуль для іх Беларусь. За непрацяглы час свайго знаходжання на беларускай зямлі амерыканскія валанцёры наведалі сотні сацыяльных устаноў па ўсёй Беларусі. У Ходцы Дотсаны ўпершыню патрапілі ў студзені бягучага года. Тады на слупку тэрмометра значылася мінус 19, успамінаюць Пол і Уэндзі. Снег і маразы сталі самым цяжкім выпрабаваннем для ўраджэнцаў поўдня штата Юта, дзе ніколі не бывае холадна. Але нязручнасці, звязаныя з суровым беларускім кліматам, канпенсавала гасціннасць жыхароў Сінявокай. “Беларусь вельмі камфортная, мірная краіна, мы адчуваем тут сябе ў поўнай бяспецы”, — кажа Уэндзі. Паспелі ацаніць замежныя госці і нацыянальную кухню. Даспадобы прыйшліся дранікі, малочныя прадукты. Упэўнены Дотсаны, што гэтак жа Беларусь спадабаецца і іх дзецям, якія павінны прыехаць да бацькоў летам. “Абавязкова адправімся ў падарожжа па вашай цудоўнай краіне”.

Штогод МДГА “Сафія” рэалізуе каля 30 гуманітарных праектаў. Усе яны ажыццяўляюцца на ахвяраванні звычайных людзей, такіх як Пол і Уэндзі Дотсаны. Валанцёры “Сафіі” — пераважна сямейныя пары пенсійнага ўзросту. Што прымушае іх пакідаць забяспечанае жыццё і ехаць у незнаёмую краіну? “Калі дапамагаеш іншым людзям, то адчуваеш сапраўдную радасць і шчасце. На працягу жыцця мы разумелі, што былі бласлаўлены і не толькі ў сэнсе фінансавага дабрабыту, у нас была магчымасць займацца любімай справай, мы выгадавалі цудоўных дзяцей. Цяпер наша чарга аддзячыць дабром за дабро і тым самым паказаць станоўчы прыклад для нашых дзяцей і ўнукаў”, — у адзін голас кажуць сужэнцы.

Магчыма, сёлета ў спіс добрых спраў аб’яднання дабавіцца і яшчэ адзін сенненскі адрас. У гэты дзень прадстаўнікі “Сафіі” пабывалі таксама ў Багушэўскім дом-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзе азнаёміліся з ўмовамі пражывання, патрэбамі яго насельнікаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымках: замежныя госці і супрацоўнікі ТЦСАН; повар Людміла Жыгунова на новай кухні; Уэндзі Дотсан гутарыць з насельніцай аддзялення.

Фота аўтара.                 

admin

Recent Posts

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

3 часа ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

3 часа ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

4 часа ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

5 часов ago

Личный прием граждан и «прямую линию» в Сенненском райисполкоме проведет Владимир БАБИЧЕВ

22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…

6 часов ago

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…

7 часов ago