СПОРТ ДЛЯ МОЛАДЗІ І КІРАЎНІКОЎ

Фінішаваў раённы турнір па валейболе. На працягу больш двух месяцаў 9 каманд з усяго раёна высвятлялі, хто мацнейшы над сеткай.

У заключны дзень спаборніцтваў на пляцоўку выйшлі каманды раённага аддзела ўнутраных спраў, унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каб вызначыць пераможцу і прызёраў. Згодна з рэгламентам гульні доўжыліся да трох перамог.
У выніку міліцыянеры, якія на працягу ўсяго турніру гулялі вельмі зладжана, перамаглі ўсіх прэтэндэнтаў і заваявалі галоўны прыз — кубак. Яго Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, уручыла начальніку РАУС Міхаілу Архіпаву. Другое месца ў напружанай барацьбе заваявалі меліяратары. У складзе каманды, дарэчы, выступаў дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм Анатоль Гарбуз. Трэцяе месца заняла каманда, якая прадстаўляла педагогаў раёна. Поспехам, безумоўна, трэба лічыць чацвёртае месца камунальнікаў. Каманда прымала ўдзел у турніры пасля доўгага перапынку.
Падсумоўваючы вынікі турніру, Зоя Фаміна падкрэсліла, што валейбольныя спаборніцтвы карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў аматараў гэтага віду спорту. Расце яго папулярнасць у моладзі, школьнікаў. Турнір з задавальненнем наведвалі шматлікія балельшчыкі. Так што можна спадзявацца на далейшы рост майстэрства спартсменаў, на поспех у спаборніцтвах больш высокага рангу.
Аляксандр ЛАЗЮК.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

10 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

11 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

12 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

14 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

17 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago