За дапамогай да парламентарыя.На Сенненшчыне пабываў Анатолій Анюхоўскі

На Сенненшчыне пабываў Анатолій Анюхоўскі, які прадстаўляе Талачынскі, Сенненскі і Чашніцкі раёны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён запрасіў на прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Гэтай магчымасцю скарыстаўся Анатолій Шадзянкоў. Сенненскі пенсіянер не першы раз праз прадстаўнікоў заканадаўчай галіны ўлады спрабуе зменшыць для прыватных уласнікаў аўтамабіляў “ІЖ-2715”, вядомы ў народзе як “каблучок”, дарожны збор. Справа ў тым, што транспартны сродак класіфікуецца як грузавы.

Анатоль Шадзянкоў лічыць устаноўленую суму несправядліва высокай.  Аргументы зразумелыя: аўтамабіль, у прыватнасці яго, эксплуатуецца мала, ды і то пераважна на прасёлачных, лясных дарогах. На думку сенненца, суму дарожнага збору найбольш мэтазгодна было б налічваць ад аб’ёма спажытага паліва.

Зварот пенсіянера зарэгістраваны. Ён атрымае аргументаваны адказ. Але трэба мець на ўвазе, што Савет Рэспублікі не мае права заканадўчай ініцытывы. А ўсе ранейшыя звароты Анатолія Іванавіча, якія накіроўваліся ў прыватнасці па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў ранейшага склікання Нацыянальнага сходу Аляксандра Папкова ў Міністэрства транспарту, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства ўнутраных спраў, жаданага для заяўніка выніку не прынеслі.

Аляксандр ЛАЗЮК.

НА ЗДЫМКУ: у час прыёму.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Александр Рыбченко открыл страницы жизни, полные тягот и невзгод, выпавших на долю его мамы Надежды Васильевны

Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…

5 часов ago

О подготовке потребителей тепловой энергии к новому отопительному сезону

ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…

8 часов ago

Знать ребенок должен каждый, безопасность — это важно

Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…

9 часов ago

Народный контроль — в действии

Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30,  будет работать общественная приемная…

10 часов ago

В успехах детей заслуга родителей, уверены супруги Дмитрий и Татьяна Барковец из аг.Ходцы

Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…

11 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Витебскоблгаз» напоминает!          Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…

11 часов ago