Хозяин одной из агроусадеб Сенненщины восстановил древний источник

Пра крыніцу, якую мясцовае насельніцтва заве «Святой» (згодна з паданнем на яе месцы некалі стаяла царква, але аднойчы яна знікла пад зямлёй), жыхары бліжэйшых вёсак добра ведаюць. Яна выцякае з невялікай балацінкі, што знахо­дзіцца паміж урочышчам Кажаршчына і Заазер’ем. Некалі над ёй паставілі бетоннае кальцо, збудавалі зруб. Карысталіся і вадой.

З часам пакінулі хутар гаспадары Кажаршчыны, амаль апусцела За­азер’е. Зацягнулася раскай крыніца. Новае жыццё ёй надаў Дзмітрый Вільчынскі. Некалькі гадоў назад у Заазер’і ён на аграсядзібе «Спадчына» стаў аказваць паслугі аматарам адпачынку на прыродзе. Менавіта па яго ініцыятыве, пры матэрыяльнай падтрымцы крыніцу вычысцілі. Над ёй зноў паставілі зруб з накрыўкай, высеклі вакол кусты. Сёння да крыніцы можна даехаць нават на легкавіку — дарогу з Заазер’я расчысцілі.

А на днях протаіерэй Свята-Мікалаеўскага храма, што ў Сянне, благачынны Сенненскай акругі Мікалай Валачковіч правёў чын асвячэння вады ў крыніцы. Удзел у службе прынялі і нешматлікія заазерцы. Старэйшая жыхарка Заазер’я 82-гадовая Людміла Блашкова ўспомніла, што ваду з крыніцы любілі не толькі людзі, а нават і жывёла: «Каровы нават станавіліся на калені, каб напіцца».

Мікалай Валачковіч папрасіў умацаваць над крыніцай ікону, прадоўжыць добраўпарадкаванне навокал. Пасля службы некаторыя яе ўдзельнікі напоўнілі вадой прынесеныя ёміс­тасці. Вада не мае паху, прыемная на смак. І ўсё ж, думаецца, зрабіць хіміка-бактэрыялагічны аналіз было б зусім не лішнім. Тым больш што правесці яго па сілах спецыялістам РЦГЭ.

Аляксандр ЛАЗЮК.

 

admin

Recent Posts

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

13 часов ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

13 часов ago

Лукашенко про секрет успешного лидера: я безмерно уважаю и люблю свой народ, работаю, а не властвую

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…

14 часов ago

Выездной прием граждан проведет начальник Сенненского РОВД Иван Орлов

16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…

16 часов ago