Танец для Алёны Маховской не просто искусство

 Станцаваць пад рытмічную музыку без папярэдняй падрыхтоўкі – справа звычная для Алёны Махоўскай, выкладчыка харэаграфіі Сенненскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Танец для Алёны  не проста мастацтва. Гэта своеасаблівы тэкст, дзе рухі перадаюць кожнае слова, напоўнены пачуццямі, унутраным сэнсам. 

 Алёна – малады спецыяліст. Пасля заканчэння каледжа культуры і мастацтва ў Віцебску вярнулася на малую ра­дзіму, дзе і працуе другі год з юнымі сенненцамі. Сёння ў яе набраны тры рознаўзроставыя групы, а гэта больш за 40 чалавек. Старэйшую складаюць дзяўчаты, якіх танцам Алёна вучыла яшчэ тады, калі сама набывала веды ў каледжы. «Настолькі было вялікае жаданне паспрабаваць свае сілы, накіраваць творчы патэнцыял у патрэбнае рэчышча, падзяліцца ім з іншымі, — адзначае дзяўчына. – І сёння мае танцоры за тры гады плённых заняткаў паказваюць неблагі вынік».

 Дзяўчаты з гурта Flash змаглі заявіць пра сябе. Яны – удзе­льніцы шматлікіх канцэртных мерапрыемстваў, што праходзяць у раёне. Больш таго, неаднаразова іх можна было бачыць сярод танцавальных гуртоў, што выступалі ў час правядзення «Славянскага базару» ў Віцебску.

 Алёна — прыхільнік сучаснага танца. Гэты накірунак дасканальна вывучала ў каледжы. Ведае ўсе яго тэхнікі. Па душы больш кантэмпарары, прызнаецца дзяўчына. «Шматгранны накірунак, у якім спалучаецца мадэрн, джаз і постмадэрн, — гаво­рыць яна. – Тут патрэбна неймаверная пластыка, няма абмежаваных рухаў».

 Свет танца – шматкаляровы, ен здольны перадаць думкі, пачуцці. Гэта на кожным занятку імкнецца данесці да сваіх выхаванцаў Алёна. Яна вучыць раскрываць сут­насць танца, прапускаючы праз сябе. У сваёй працы знахо­дзіць месца і эксперыменту: рыхтуючы чарговы нумар, любіць змешваць стылі. У танцы павінна прысутнічаць свабода і адначасова кантроль, упэўнена харэограф. Менавіта гэтыя два складнікі з’яўляюцца залогам поспеху ўдалага нумара.

 Для Алёны праца з дзецьмі ў радасць. З імі не толькі весела, яны натхняюць і ў той жа час вучаць чамусьці новаму, не хавае дзяўчына. «З дзецьмі нескладана, яны хутка ўлаўліваюць інфармацыю, — гаворыць яна. – Складанасць хутчэй заключаецца ў асваенні тэхнікі. Я заўсёды гавару ім: калі мы не навучым нашы мышцы расслабляцца, то не зможам танцаваць».

 Але няма мяжы дасканаласці, гаворыць Алёна, таму і імкнецца да бездакорнасці, навучаючы дзяцей. Мастацтва танца не толькі талент, гэта вялікая праца і, у першую чаргу, неверагоднае жаданне навучыцца. У свой час, калі была яшчэ студэнткай, Алёна шмат дзе пабывала, удзельнічала ў выязных канцэртах. Дубай, Масква, Грузія, Польшча, Германія і іншыя краіны — гэта каласальны вопыт убачыць, як танцу­юць іншыя артысты, і ў той жа час павучыцца ў іх, не хавае дзяўчына.

 Імкненне да самаразвіцця пастаянна штурхае яе ўперад. На працы з дзецьмі Алёна не спынілася. Паралельна вядзе трэніроўкі па зумба-фітнесу на базе ФСК «Алімп». Увогуле, гэта новы накірунак заняткаў, які сумяшчае танцы пад матывы ў стылі лаціна. У сучаснай фітнес-індустрыі — адзін з папулярных сярод моладзі. І гэта далёка не забава. Тут не трэба грэбаваць рэкамендацыямі інструктара, тут трэба сачыць за правільнасцю выканання розных элементаў.

 Пра ўлюблёнасць у тое, чым яна займаецца, Алёна можа гаварыць гадзінамі. Бачучы, наколькі ёй цікавы гэты свет невычэрпнай крыніцы самавыражэння, разумееш трапнасць выразу – у танцы словы недарэчныя.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Большой театр Беларуси представит два балета на фестивале в Бангкоке

 Большой театр Беларуси в четвертый раз примет участие в Международном фестивале танца и музыки, который…

17 часов ago

Безопасность детей — не разовая акция

Через несколько дней стартует учебный год. Для юных сенненцев – это период получения новых знаний,…

20 часов ago

В Беларуси планируют создать техкомитет по стандартизации конгрессной и выставочной деятельности

В Беларуси прорабатывается вопрос создания технического комитета по стандартизации в области конгрессной и выставочной деятельности. …

23 часа ago

Национальный аэропорт Минск встретил первый регулярный рейс из Душанбе

 В Национальном аэропорту Минск состоялась церемония встречи первого регулярного рейса из Душанбе. Самолет авиакомпании Somon…

2 дня ago

Состоялось подписание двусторонних межрегиональных документов между Сенненским районом и Порховским муниципальным округом

В рамках Дней Витебской области в Пскове по итогам заседания рабочей группы по сотрудничеству Витебской…

2 дня ago

Белорусы стали больше покупать дров у лесхозов

 Белорусы стали больше покупать дров у лесхозов.  "За семь месяцев этого года наши граждане приобрели…

2 дня ago