У найскладанейшых эканамічных умовах вядуцца сёлета палявыя работы. Недахоп абаротных сродкаў, выкліканы праблемамі са збытам мясной прадукцыі на расійскім рынку, агульны крызіс у сусветнай эканоміцы, некрэдытаздольнасць некаторых сельгасарганізацый і іншае негатыўна адбіваецца на вытворчых працэсах. У выніку, работы на вясновых палетках вядуцца не тымі тэмпамі,  якімі б  хацелася. Сутыкаецца з гэтым і адкрытае акцыянернае таварыства «Бяленева», самы буйны ў раёне вытворца зерня.

— Сёлета, як і летась, у нас найбольшы пасяўны клін. Азімымі зерневымі занята 1000 га, рапсам — 285 га. Праўда, рапс амаль увесь загінуў. Зараз гэтыя плошчы перасяваюцца, — распавядае Андрэй Юсікаў, галоўны аграном сельгасарганізацыі. З ім мы сустрэліся ў полі ля вёскі Зубава, дзе якраз і вялася сяўба яравога рапсу. Работы выконвалі механізатары Алег Кулік, які працаваў з сеялкай Lemken, і Генрых Пупін. Яго трактар быў агрэгатаваны АПП-6Д.
— Цяпер вось да плошчы 3383 га яравой сяўбы трэба дадаць яшчэ 270 га, якія трэба перасеяць, — дае тлумачэнне Андрэй Юсікаў. — Калі не замяніць пасевы азімага рапсу, што не перазімаваў, яравым, Дзяржстрах не кампенсуе панесеныя затраты.
А грошы гаспадарцы ой як патрэбны. У той дзень вялася сяўба кукурузы, пасадка бульбы. Трэба купляць запасныя часткі, весці рамонт тэхнікі, у прыватнасці, МАЗаў. Без іх — нікуды. Каб прывезці насенне бульбы з Талачына, аўтамабіль наймалі ў суседзяў — ААТ «Літусава». Неадкладна трэба займацца вывазкай мінеральных угнаенняў. Пасевы яравых ды азімых культур маюць патрэбу ў сілкаванні.
Яшчэ адна сур’ёзная і хранічная апошнім часам праблема — недахоп паліва. Нерытмічныя яго пастаўкі адбіваюцца на арганізацыі палявых работ. Не, механізатары не наракаюць на падобную сітуацыю. Калі з’яўляецца паліва, гатовы павялічваць свой рабочы дзень.
На полі, дзе вялася сяўба кукурузы, працаваў Мікалай Сліжоў, вопытнейшы механізатар з адукацыяй агранома. Пры з’яўленні Андрэя Юсікава ён тут жа пачаў удакладняць нейкія тэхналагічныя нюансы.
Вяліся і іншыя палявыя работы: падкормка і хімпраполка пасеваў, ворыва.
— Будзем весці сяўбу адналетніх культур, зернесумясей. Не на зерне абмалоцім, дык у зялёным выглядзе выкарыстаем на корм маладняку буйной рагатай жывёлы, на закладку сіласу, сенажу,— разважае Андрэй Юсікаў.
Стварэнне надзейнай, устойлівай кармавой базы для жывёлагадоўлі ці не самая галоўная задача агранамічнай службы. Але яна не вырашаецца ў адначассе. У ААТ «Бяленева» спачатку навучыліся вырошчваць насенне бабовых і злакавых траў. Сёлета на 40 га пасеялі пашавую сумесь. Як мяркуецца, да канца месяца плошча шматкампанентнай пашы яшчэ павялічыцца. Для падрыхтоўкі паўнавартаснай сумесі не хапае насення белай канюшыны.
— Абмяняем на зерне ці купім у іншых вытворцаў насення траў, — упэўнены Андрэй Юсікаў.
Змены ва ўмовах гаспадарання, безумоўна, накладваюць адбітак на вытворчыя працэсы. Як паказвае прыктыка, многім патрэбен час, каб асэнсаваць і адэкватна адрэагаваць на іх. Важна, каб адаптацыя прайшла хутка і прынесла станоўчыя вынікі.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Андрэй Юсікаў дапамагае ў рэгуліроўцы сеялкі Алегу Куліку; Генрых Пупін.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

1 час ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

2 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

3 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

5 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

7 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

24 часа ago