У Сенненскім раёне з 3 па 4 лютага праводзіўся маніторынг работы міліцыі. Грамадскую думку вывучалі супрацоўнікі штаба Міністэрства ўнутраных спраў. Яны працавалі ў райцэнтры, Багушэўску, шэрагу сельскіх населеных пунктаў і зарэгістравалі 21 прапанову, з якіх 4 рэалізаваны, 1 рэалізаваць немагчыма. Астатнія 16 заўваг знаходзяцца на кантролі кіраўніцтва РАУС.

Жыхароў Сянна, па-ранейшаму, турбуе перавышэнне вадзіцелямі транспартных сродкаў хуткаснага рэжыму на вуліцах Кастрычніцкая і Назаранкі. Часта перавышаюць хуткасць, на думку рэспандэнтаў, у Скагу, на адрэзку дарогі ад вёскі Рыбнае да Багушэўска, што пацвердзілі рэйды супрацоўнікаў ДАІ. За перыяд з 4 лютага па 28 красавіка на ўказаным участку парушэнне рэжыму руху выяўлялася 14 разоў, у вёсцы Рыбнае — 92, у Сянне — 84. А вось у Скагу парушэнняў не зафіксавана.
У Багушэўску мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на факты знаходжання ў нецвярозым стане на вуліцах пешаходаў, веласіпедыстаў. Нярэдка транспартнымі сродкамі кіруюць асобы, якія пазбаўлены такога права.
Як запэўніла начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Аксана Кулік, гэтыя заўвагі ўзяты на жорсткі кантроль. Работа ў Багушэўску службы ДАІ ўзмоцнена. Там часта працуюць не толькі супрацоўнікі мясцовага аддзялення, але і міліцыянеры з райцэнтра.
— З часам сітуацыя будзе выпраўлена, — упэўнена яна. — Толькі за непрацяглы час на падставе арт. 18.23 КаАП да адказнасці прыцягнута 5 багушэўцаў, якія дазволілі сабе ў нецвярозым стане кіраваць веласіпедам ці рухацца пешшу.
У некаторых сельскіх населеных пунктах людзі звярталі ўвагу на незаконную рэалізацыю алкаголю. Праўда, рэйдавыя мерапрыемствы падобных фактаў не выявілі. А вось у Багушэўску ўзмоцненая ўвага да пацыентаў мясцовай туберкулёзнай бальніцы прынесла вынікі. За распіццё алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах да адказнасці прыцягнута 19 асоб, некалькі пацыентаў — за парушэнне іншых артыкулаў КаАП. Быў устаноўлены факт, калі адзін з пацыентаў бальніцы ў палаце прыгатаваў брагу.
Узмоцнена работа міліцыі ў начны час. Гэта дазволіла звярнуць увагу бацькоў, асоб, якія іх замяняюць, на факты знаходжання непаўналетніх на вуліцах населеных пунктаў, у іншых грамадскіх месцах пасля 23.00 без суправаджэння дарослых. Найчасцей гэта выяўлялася ў Сянне і Багушэўску. Рэйдавыя групы на асаблівы кантроль узялі захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей у КУСГП імя Гараўца. На іх раскраданне ўказаў адзін з рэспандэнтаў.
Эфектыўнасць работы міліцыі, давер да яе супрацоўнікаў у значнай ступені залежаць ад умення кантактаваць, культуры зносін з насельніцтвам, ад аператыўнасці рэагавання на звароты людзей. Як паказала апытанне жыхароў Багушэўска, супрацоўнікам мясцовага аддзялення міліцыі не хапае тактоўнасці. Людзі, якія абавязаны абараняць законныя інтарэсы грамадзян, нярэдка застаюцца раўнадушнымі, пасіўнымі пры звароце да іх. Маніторынг засведчыў, што колькасць багушэўцаў, якія адзначылі падобныя факты, сёлета вырасла на 2,9% і склала 18,6 %.
Некаторыя пытанні, узнятыя жыхарамі раёна падчас правядзення маніторынгу, разглядаліся на пасяджэнні камісіі па бяспечнасці дарожнага руху, што дзейнічае пры райвыканкаме. У прыватнасці, прызнана немэтазгодным абсталяванне штучнай няроўнасці на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкая — Назаранкі — Заслонава, што ў Сянне. У той жа час варта заўважыць, жыхароў раёна найбольш непакояць стан бяспекі дарожнага руху, павелічэнне выпадкаў парушэння правілаў дарожнага руху ў дварах шматкватэрных дамоў. Пад час апытання аб гэтым заявілі 9 асоб.
Вынікі маніторынгу засведчылі зніжэнне даверу насельніцтва да міліцыі з 38% у 2014 годзе да 34,4% сёлета. Пры гэтым негатыўная тэндэнцыя захоўваецца з 2009 года. У той жа час на 5,6% вырасла колькасць жыхароў, якія пры рэальнай пагрозе жыццю, здароўю, маёмасці ў першую чаргу звернуцца за дапамогай у Сенненскі РАУС, і склала 66,9 %, што вышэй, чым у цэлым па краіне.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

ДАРЭЧЫ. 64% апытаных жыхароў раёна не адчуваюць сябе ў бяспецы ў грамадскіх месцах па прычыне паводзін асоб, якія знаходзяцца пад уздзеяннем алкаголю ці наркатычнага ап’янення;
43,3% рэспандэнтаў лічаць малаэфектыўнай барацьбу з п’янствам, бо распіццё алкаголю, піва адбываецца ў грамадскіх месцах;
11,9% апытаных адзначылі, што ў раёне цалкам даступныя наркотыкі, абарот якіх забаронены.

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

15 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

16 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

17 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago