Николай Гмыза посвятил лесной отрасли 35 лет

Мікалай Гмыза можа гадзінамі расказваць пра сваю былую працу. З нядаўняга часу ён на пенсіі, але яшчэ па сваім унутраным стане, думкамі — на рабоце ў Багушэўскім леспрамгасе ААТ «Віцебсклес».

Мужчына ўсё сваё жыццё прысвяціў лесу. Як прыйшоў у лесанарыхтоўчую сферу ў 1986 годзе, так і не здрадзіў ёй. За плячыма 35 гадоў працы на абраным калісьці шляху.

 Ён заканчваў лесаінжэнерны факультэт тады яшчэ Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава. За перыяд вучобы перачытаў шмат спецыялізаванай літаратуры, у рамках практыкі аб’ездзіў увесь былы СССР, нават давялося папрацаваць на будаўніцтве лесапрамысловага комплекса ў Усць-Ілімску.

 А пачынаў сваю прафесіўную дзейнасць звычайным майстрам у Шчалбоўскім лесапункце, што ў Віцебскім раёне. За гады працы прайшоў розныя пасадавыя прыступкі: быў інжэнерам-тэхнолагам, галоўным інжэнерам, начальнікам ніжняга склада, некаторы час — намеснікам начальніка аднаго з лесапунктаў. І якую б работу не выконваў, заўсёды з асаблівай адказнасцю адносіўся да пастаўленых задач. Пра гэта сведчаць і рознага плану ўзнагароды ад кіраўніцтва. Неаднаразова ён быў заахвочаны ганаровымі граматамі ад галаўнога канцэрна («Беллесбумпром»), а таксама ад ААТ «Віцебсклес». За ўвесь перыяд працы чатыры разы яго партрэт быў размешчаны на абласной галіновай дошцы гонару.

 Былыя калегі Мікалая Іванавіча сёння толькі добрым словам адклікаюцца аб ім. «Гэта чалавек, з якога моладзь брала прыклад, — адзначае дырэктар Багушэўскага леспрамгаса Сяргей Красіцкі. — На яго заўсёды можна было спадзявацца. Было бачна, што ён любіць сваю работу». 

 А як можна не любіць тое, чым займаешся, адзначае Мікалай Іванавіч. «Лес – гэта ўсё для мяне. І я ніколькі не шкадую, што звязаў сваё жыццё з ім», — не хавае мужчына. Ён усвядомлена прыйшоў у прафесію. І так жа ўсвядомлена, калі ў 1992 годзе пасля службы ў арміі кіраўніцтва прапанавала працягнуць прафесійную дзейнасць у Багушэўску, згадзіўся. Хоць і не ведаў, што ўяўляе сабой гэты населены пункт. Так Сенненшчына стала другой малой радзімай для Мікалая Іванавіча. За 30 гадоў жыцця яму палюбіўся наш край.

 Калі размова заходзіць пра лес, у вачах Мікалая Гмызы з’яўляецца асаблівы бляск. Лес – гэта асобная мелодыя і яна заўсёды розная, вось так з філасофскім падтэкстам гаворыць пра багацце краіны мой суразмоўца. У ім Мікалаю Іванавічу асабліва падабаецца назіраць познюю восень, першыя замаразкі і раннюю вясну, калі ўсё ажывае.

 Беларускія лясы – самыя лепшыя, адзначае мужчына. «Тут і працаваць добра напрацягу ўсяго года: пагодныя ўмовы дазваляюць, — адзначае ён. – Вось дзе складана, дык на поўначы, да прыкладу ў Карэліі, дзе рэзка кантынентальны клімат. Але, што і казаць – усё добра ў параўнанні». 

 Лес патрабуе скрупулёзнасці, уліку, упэўнены Мікалай Іванавіч. Інакш не будзе ладзіцца праца ў таго, хто вырашыў звязаць сваё жыццё з ім. Калі чалавек матываваны, унікае ў лясную справу, — ён, як кажуць, прыжывецца ў калектыве. Вось так, як калісьці і прыжыўся ў нашым рэгіёне Мікалай Гмыза, выхадзец з Глыбоцкага раёна. 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

13 часов ago

В Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

16 часов ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

17 часов ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

18 часов ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

19 часов ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

21 час ago