Максим Богданович и его четырёхлапая напарница

“І служба можа быць рамантычнай. Асабліва, калі твой калега чатырохлапы сябар, які не толькі дапамагае раскрываць злачынствы, але і з’яўляецца часткай твайго жыцця”, — па сваім унутраным перакананні ўпэўнены Максім Багдановіч, міліцыянер-кінолаг групы затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

 Выпускнік Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа вырашыў звязаць свой лёс са службай у органах унутраных спраў. Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі ў вучэбным цэнтры Дэпартамента аховы малады чалавек прыступіў да службовых абавязкаў на аб’екце абласной туберкулёзнай бальніцы. Затрымацца тут давялося ненадоўга. Калі яму прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці міліцыянера-кінолага, згадзіўся не раздумваючы, бо з дзяцінства любіў сабак. Па словах Алега Дзяшкевіча, начальніка падраздзялення, міліцыянераў-кінолагаў у іх структуры ўсяго шэсць – чатыры ў Сянне і два ў г.п.Багушэўску. Падбор, падрыхтоўка спецыялістаў — справа штучная, калі не сказаць, унікальная. “Мала любіць жывёлу, трэба мець вялікае цярпенне і жаданне, каб працаваць з сабакам, — адзначае Алег Дзяшкевіч. – Больш таго, неабходна пастаянна самаўдасканальвацца, працаваць над сабой. Максім, як ніхто іншы, добра спраўляецца са сваімі абавязкамі”.

 Разам са сваёй напарніцай аўчаркай Сэндзі Максім Багдановіч на варце правапарадку шосты год. З маленькага шчанюка Максім здолеў выхаваць сапраўдную службовую сабаку, які годна нясе службу. Адной каманды гаспадара “Голас!”, альбо “Ахоўвай!”, дастаткова, каб уціхамірыць шумную кампанію.

 -Міліцыянеры-кінолагі пагадзяцца з тым, што сабака – незаменны памочнік у службе. Бо ніколі не ведаешь, у якіх абставінах прыдзецца працаваць, — адзначае Максім. – Былі выпадкі, калі Сэндзі не толькі ўказвала нам шлях, па якім ішлі злодзеі. Часта, ужо факт яе прысутнасці выдаваў зламыснікаў.

 Праваахоўнік узгадвае выпадак, калі сабака дапамог вярнуць мабільны тэлефон законнаму ўладальніку. Грознай аўчарцы дастаткова было выйсці з машыны, як мяркуемы злодзей у адну хвіліну пачырванеў і без далейшага разбіральніцтва аддаў рэч.

 Колькі дакладна злодзеяў яна “раскусіла”, гаспадар назваць не змог. Для іх гэта звычайная работа — усяго і не прыпомніш.

 Калі сабака здольны вучыцца і адчувае жаданне гаспадара працаваць з ім, то разам ім падуладна многае. Максім Багдановіч і яго Сэндзі даказваюць гэта не толькі падчас дзяжурстваў. Яны ездзяць на спаборніцтвы. У мінулым годзе прымалі ўдзел у аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў Віцебскай вобласці, занялі другое месца. На рэспубліканскім этапе былі ўдастоены дыплома трэцяй ступені. А зусім нядаўна вярнуліся з чарговых збораў прызёрамі. Старшына міліцыі Максім Багдановіч са сваім падапечным занялі трэцяе месца ў комплексе практыкаванняў спецыяльнай дрэсіроўкі службовых сабак на адкрытым спаборніцтве ахоўнага ведамства па службовым шматбор’і спецыялістаў-кінолагаў, прысвечаных Дню кіналагічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС краіны.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС.

 

 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

5 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

6 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

6 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

9 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

11 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

11 часов ago