В частном предприятии «Дружбинец» провели День животновода, где подвели итоги работы за январь 2019 года

На іх абмеркаванне адміністрацыя прадпрыемства запрасіла жывёлаводаў, спецыялістаў галіны і эканамічнай службы. Не як старонні назіральнік у час размовы вёў сябе старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Макаранка.

 У першаю чаргу размова пайшла пра вытворчасць малака. Тут, на першы погляд, у сельгасарганізацыі ўсё складваецца як найлепш. У апошнія месяцы стабільна, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, павялічваецца валавая вытворчасць, растуць надоі на карову. Месячныя заданні выканалі амаль усе аператары машыннага даення кароў. Зніжаецца расход малака на выпайку цялят. Растуць аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі. Тлустасць малака склала 3,8%, што прыкметна вышэй базіснага паказчыка. Пры гэтым “экстры” прададзена менш леташняга. Чаму?

 На гэта пытанне Ірына Гарбачова, галоўны заатэхнік ПП “Дружбінец”, адказала прама:

 — Незаўжды аператарамі пры даенні кароў строга выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні. Нехта забывае здаіць першыя струмені, нехта апрацаваць спецыяльным растворам саскі.

 — У выніку па віне асобных людзей зніжаецца якасць усёй прадукцыі, гаспадарка і жывёлаводы у тым ліку, недаатрымліваюць грошы, —падсумаваў Васіль Жук, дырэктар прадпрыемства.

 Ён нагадаў, што патрабаванні да якасці малака, да ўтрымання саматычных клетак вызначаны санітарнымі нормамі. Іх перапрацоўшчыкі адсочваюць вельмі жорстка, не адступаюць ні на кроплю.

Я

шчэ адна надзённая і вельмі балючая праблема жывёлаводчай галіны — па­дзёж маладняку, які таксама найчасцей адбываецца  па прычыне незахавання тэхналагічнага працэсу.  Дайшло да таго, што асобныя даяркі, нягле­дзячы на вынікі ветэрынарных даследаванняў, не хочуць прызнаваць сваю віну. І гэта дае падставы думаць, што падобнае можа здарыцца зноў. Зрэшты, меры ўздзеяння прыняты. Вінаватым давя­дзецца кампенсаваць страты, панесеныя прадпрыемствам. Магчыма гэта прымусіць жывёлаводаў па-іншаму ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.

 — У сельгасарганізацыі робіцца шмат, каб стварыць неабходныя ўмовы для прадукцыйнай працы, для ўтрымання маладняку. А вось растлумачальная работа з людзьмі праводзіцца недастаткова, — не хавае Васіль Жук.

 Ліквідаваць надахоп як раз і павінны Дні жывёлаводаў. Яны праводзяцца з удзелам усіх работнікаў галіны, асобна на фермах з аналізам канкрэтных фактаў і прычын, што прыво­дзяць да эканамічных страт. У час апошняй размовы высветлілася, што не ўсе начныя жывёлаводы бяруцца паіць нованароджаных цялят. Асобныя загадчыкі ферм ведалі пра гэта і выконвалі работу падначаленых самі, замест таго, каб выказаць абгрунтаваныя прэтэнзіі. З такімі падыходамі Васіль Жук не пагадзіўся.

 — Ці яны дакладна, у поўным аб’ёме выконваюць свае абавязкі, ці не працуюць на прадпрыемстве! — растлумачыў сваю пазіцыю кіраўнік.

 Наўдрад ці трэба пераказваць іншыя аспекты размовы. Важна, што яна адбылася, будзе мець працяг. А зна­чыць, прынясе і плён: прадпрыемству, работнікам.

 З гэтай высновай згодны Аляксандр Макаранка.

 — Калі не выконваць дакладна службовыя абавязкі, няма сэнсу хадзіць на працу, усё роўна не будзе прадукцыі, не будзе дастойнай зарплаты, — звярнуўся ён да жывёлаводаў. – Вы, як ніхто іншы, ведаеце, што ў вытворчасці малака і мяса канчатковы вынік залежыць ад працы кожнага. Таму важна наладзіць узаемны кантроль, не пакідаць без рэакцыі негатыўныя факты ў рабоце калег, — выказаўся Аляксандр Макаранка.

Н

а самой справе, ці не самая значная праблема калектываў сельгасарганізацыі, у тым ліку некаторых кіраўнікоў, што яны ніяк не ўсвядо­мяць — эканамічныя ўмовы гаспадарання змяніліся, у іх аснове — рынкавыя адносіны. Разлічваць на тую падтрымку, якая існавала з боку дзяржавы раней, не даводзіцца. Трэба жыць па сродках, атрыманых ад рэалізацыі прадукцыі. Пра новыя ўмовы трэба гаварыць людзям не раз, не два, а пастаянна, у тым ліку, карыстаючыся магчымасцямі Дня жывёлавода. На жаль, будзем шчырымі, праводзяцца яны далёка не ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна.

Аляксандр ЛАЗЮК.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

41 минута ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

2 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

2 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

4 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

6 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

23 часа ago