З сабой замежныя госці прывозяць не толькі салодкія падарункі, але і тэатралізгаваныя прадстаўленні. Усе спектаклі, як паведаміла выхавацель Багушэўскага дома-інтэрната Ірына Міронава, маюць глыбокі філасофскі сэнс, але разам з тым даступныя і простыя для разумення. Так, напрыклад, пастаноўка “Люстэрка”, якая была паказана дзецям у мінулым годзе, заклікала звяртаць увагу ў першую чаргу на сябе і свае недахопы, а ўжо толькі потым на астатніх. Вандроўка скрозь эпохі з дапамогай “машыны часу” чакала пастаяльцаў сацыяльнай установы ў гэты раз. Галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення – дзядуля і яго ўнук разважалі на тэму галоўных каштоўнасцей. Хлопец лічыў, што ў сучасным свеце важней за ўсё фізічная моц і слава. На прыкладах з гісторыі пажылому мужчыне ўдалося пераканаць унука ў тым, што сіла ўсё ж такі ва ўменні дараваць і любіць.
Хрысціянская тэма папулярная ў валанцёраў яшчэ і па той прычыне, што ўсе яны ўваходзяць у рэлігійную арганізацыю “Рука ў руцэ”. Акрамя амерыканцаў, нашчадкаў эмігрантаў збылога СССР, у шэрагах аб’ядання знаходзяцца беларусы, расіяне, а таксама жыхары Украіны. Трэба дадаць, што з падобнымі дабрачыннымі візітамі замежнікі пабывалі ў многіх інтэрнатах Віцебскай вобласці. Наступны іх прыезд запланаваны на лета.
Ганна КОРСАКАВА.
Фота прадстаўлена Багушэўскім домам-інтэрнатам для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…
Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…
Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…