Жанчына яшчэ застала той час, калі песні з’яўляліся неад’емнай часткай жыцця беларусаў ад самага нараджэння да смерці. Любоў да народных песень, як падзялілася Яўгенія Міхайлаўна, ёй прывіла маці яшчэ з дзіцячых гадоў. Але не падумайце, што гераіню нашай публікацыі мінаваў цяжкі вясковы лёс. Наадварот, з малых гадоў Яўгенія Міхайлаўна пазнала, што такое праца, хатнія клопаты і немаленькая гаспадарка. Калі пасталела, уладкавалася прыбіральшчыцай у Нямойтаўскую школу, доўгі час шчыравала цялятніцай. Вынасіць нягоды жыцця жанчыне дапамагалі песні. Аднак выконваць іх на раённай сцэне яна пачала толькі ў васьмідзясятых гадах. Кампанію Яўгеніі Галавач складалі яшчэ чацвёра спявачак. Дружны і зладжаны калектыў быў частым госцем на мясцовых мерапрыемствах – Купаллі, Калядах, Масленіцы. Спявалі самадзейныя артысты часцяком пад акампанемент мужа Яўгеніі Міхайлаўны Сцяпана Канстанцінавіча. Сужэнцы, дарэчы, разам з 1953 года, а ў 2003 годзе адзначылі залатое вяселле.
Не дзіўна, што адна з іх дачок Святлана Бінцяй атрымала ў спадчыну ад Яўгеніі Міхайлаўны цягу да музыкі і часцяком выходзіць на раённыя падмосткі з калектывам “Вясёлыя музыкі”. Дарэчы, члены гэтай групы таксама далучыліся да віншаванняў і падаравалі захавальніцы народнай творчасці невялікі прэзент. Яўгенія Міхайлаўна ў адказ выканала некалькі фальклорных песень, радкі якіх, нягледзячы на сталы ўзрост, яна добра памятае і працягвае радаваць сваім спевам усіх гасцей і родных.
Ганна КОРСАКАВА.
Фота аўтара.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…