Усё больш сенненцаў імкнуцца актыўна праводзіць свой вольны час. Зацікаўленасці спортам жыхароў райцэнтра ў многім паспрыяла абнаўленне фізкультурна-спартыўнага комплексу, рэканструкцыя якога праходзіла ў час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2016». Каб пераканацца ў гэтым, карэспандэнт раённай газеты наведала ФСК.
Увечары спартыўная зала гудзела ад наведвальнікаў. На цэнтральнай пляцоўцы з запалам спаборнічалі валейбалісты. Займацца сюды прыходзяць як вопытныя гульцы, так і пачынаючыя аматары з ліку работнікаў шэрагу мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў (Сенненскага ПМС, райвыканкама, філіяла ВУ «Чашнікігаз», РАУС, ПС «Сянно» і інш.). Іх трэніроўкі распісаны па графіку. У ФСК ладзяцца турніры і заняткі па валейболе з дзецьмі.
Днем на гульнявой пляцоўцы ганяюць мяч юныя футбалісты — падапечныя трэнераў Сяргея Галынчыка і Святаслава Шуцікава.
— Спорткомплекс заняты на працягу ўсяго дня, — расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. — Тут усё зроблена для таго, каб людзям было займацца камфортна і зручна.
Кожны, хто завітае ў ФСК, знойдзе аптымальны для сябе від спорту. У фітнэс-зале заняткі праводзяць вопытныя інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Вольга Вераценнікава і Таццяна Белаус. З дапамогай фітболаў, гантэляў, стэпаў і іншага спартыўнага інвентару пад рытмічную музыку наводзяць фігуру прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.
У хуткім часе ў ФСК плануюць пашырыць кантынгент наведвальнікаў і адкрыць спецыяльную групу для людзей сталага ўзросту.
Ірына ХАСАНАВА.
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…