Categories: Адукацыя

Маленькие сенненцы отдохнули на дворовых площадках

Не пакінулі дзятву без увагі на час летніх канікул работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Як паведаміла дырэктар установы пазашкольнай адукацыі Валянціна Каржыцкая, на летні перыяд  планавалася запрасіць дзяцей на 14 дваровых пляцовак, 11 з іх ужо завершылі працу.

У падрыхтоўцы іх да работы, ажыццяўленні мерапрыемстваў прымалі ўдзел не толькі педагогі-арганізатары ЦДіМ, але і педагогі дадатковай адукацыі, а таксама педагогі-сумяшчальнікі, якія працуюць у сельскіх школах раёна. Дваровыя пляцоўкі былі арганізаваны ў аграгарадках Какоўчына, Машканы, Янова, гарадскім пасёлку Багушэўск.

Дзяцей запрасілі прыняць удзел у спартыўна-гульневых праграмах «Дружба», «Мы разам», «Летняя мазаіка», «Вясёлыя старты», «Каралі здароўя», «Шукаем формулу здароўя» і іншых.

Сярод мерапрыемстваў дваровых пляцовак былі запланаваны нават два велапрабегі. Адзін з іх, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў напярэдадні гэтай знамянальнай даты ў Багушэўску. Другі прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года і адбудзецца таксама ў гарпасёлку.

У пачатку жніўня пляцоўка працавала  ў Сянне, у мікрараёне вуліц Перамогі і Касманаўтаў. Гульнявую праграму «Разам весела гуляць» тут правялі супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі Галіна Жаркова, Алена Сакалоўская і Анастасія Бялко. Дарэчы, Насця — былая выхаванка Цэнтра, а цяпер навучэнка Наваполацкага музычнага каледжа. У час канікул дзяўчына працуе ў ЦДіМ кіраўніком аднаго з аб’яднанняў па інтарэсах.

 Таццяна Буракова.

admin

Recent Posts

Не потерять ни зернышка. Как Витебская область ведет уборочную кампанию

Витебская область мобилизует все силы и выполнит главные поручения Президента - не потерять на поле…

14 часов ago

Книга против соцсетей: мысли юного корреспондента «Голас Сенненшчыны»

Мы живем в эпоху стремительных технологий и беспрерывного потока информации. Социальные сети стали неотъемлемой частью…

15 часов ago

Уроженец Сенненщины Сергей Гребнёв набрал на ЦЭ по белорусскому языку 100 баллов

С приятной новостью в редакцию «ГС» позвонил Евгений Виниченко, заместитель начальника по идеологической работе военно-транспортного…

16 часов ago

В Беларуси увеличиваются минимальные отпускные цены на льноволокно

В Беларуси с 19 июля увеличены минимальные отпускные цены на льноволокно, реализуемое льнозаводами для республиканских…

17 часов ago

Под звон косы и топора: для социального работника Дмитрия Занько лето — настоящий разгар работы

Работа считается выполненной, если она выполнена качественно, уверен Дмитрий Занько, социальный работник по оказанию разовых…

18 часов ago

В Беларуси утверждены ветеринарно-санитарные правила обращения ветпрепаратов

В Беларуси утверждены ветеринарно-санитарные правила обращения ветеринарных препаратов. Это предусмотрено постановлением Министерства сельского хозяйства и…

20 часов ago