У падрыхтоўцы іх да работы, ажыццяўленні мерапрыемстваў прымалі ўдзел не толькі педагогі-арганізатары ЦДіМ, але і педагогі дадатковай адукацыі, а таксама педагогі-сумяшчальнікі, якія працуюць у сельскіх школах раёна. Дваровыя пляцоўкі былі арганізаваны ў аграгарадках Какоўчына, Машканы, Янова, гарадскім пасёлку Багушэўск.
Дзяцей запрасілі прыняць удзел у спартыўна-гульневых праграмах «Дружба», «Мы разам», «Летняя мазаіка», «Вясёлыя старты», «Каралі здароўя», «Шукаем формулу здароўя» і іншых.
Сярод мерапрыемстваў дваровых пляцовак былі запланаваны нават два велапрабегі. Адзін з іх, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў напярэдадні гэтай знамянальнай даты ў Багушэўску. Другі прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года і адбудзецца таксама ў гарпасёлку.
У пачатку жніўня пляцоўка працавала ў Сянне, у мікрараёне вуліц Перамогі і Касманаўтаў. Гульнявую праграму «Разам весела гуляць» тут правялі супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі Галіна Жаркова, Алена Сакалоўская і Анастасія Бялко. Дарэчы, Насця — былая выхаванка Цэнтра, а цяпер навучэнка Наваполацкага музычнага каледжа. У час канікул дзяўчына працуе ў ЦДіМ кіраўніком аднаго з аб’яднанняў па інтарэсах.
Таццяна Буракова.
Порядка 250 школьных ярмарок запланировано в регионах Беларуси к новому учебному году. Об этом сообщила…
Беларусь заинтересована в укреплении практического измерения в сотрудничестве со странами, входящими в Лигу арабских государств.…
В Беларуси в январе - июне 2026 года организации всех форм собственности построили 16,3 тыс.…
В Беларуси в январе - июне 2026 года пассажирооборот транспорта составил 13 851,4 млн пассажиро-километров,…
Как быстро дети адаптируются к жизни без телефонов в летних лагерях, БЕЛТА рассказали в Министерстве…
Отделение посольства России планируется открыть в Гомеле. Об этом шла речь на встрече председателя Гомельского…