Марыну Лындзіну, загадчыка арганізацыйна-метадычнага і інфармацыйна-аналітычнага аддзела Сенненскага РЦКіНТ, у працы больш за ўсё матывуе вынік.
Па выбраным творчым шляху жанчына ўпэўнена крочыць 27 гадоў. Дзякуючы высокім дасягненням у працы, сёлета партрэт Марыны Браніславаўны ўпрыгожвае раённую Дошку гонару.
Супрацоўнікі культуры — тыя людзі, якія бачаць вынік сваіх ідэй і фантазій, што называецца, імгненна. Па рэакцыі публікі можна зразумець адразу, наколькі добра атрымаўся той ці іншы канцэртны нумар. Саму ж Марыну Лындзіну часцей за ўсё можна ўбачыць на сцэне ў ролі вядучай, а таксама ў вобразе запальнай танцоркі ці казачнага персанажа. Нягледзечы на тое, што ў дзяцінстве гераіня матэрыялу бачыла сябе настаўніцай, сёння аб выбранай прафесіі не шкадуе.
Нарадзілася Марына Браніславаўна ў п. Труд Сенненскага раёна. Ужо з самага маленства яна ведала працу супрацоўніка культуры знутры: заўсёды прымала ўдзел у мерапрыемствах, што праводзіліся ў мясцовым доме культуры. Там жа працавалі і яе родныя цёткі. Закуліснае жыццё вясковых артыстаў вабіла, і здавался, што лёс ужо прадвызначаны. Але, атрымаўшы агульную сярэднюю адукацыю ў СШ № 2 г. Сянна, мая суразмоўніца паступіла ў Полацкі гандлёва-тэхналагічны тэхнікум.
— Рашэнне з выбарам будучай прафесіі было не зусім абдуманым, — кажа жанчына. — З цягам часу я зразумела, што гэта праца не для мяне.
Прыслухаўшыся да парад родных, Марына Лындзіна стала студэнткай-завочніцай Віцебскага вучылішча культуры і мастацтваў. Пазней дэманстраваць набытыя навыкі маладому спецыялісту даводзілася ў сельскіх дамах культуры Сенненшчыны: спачатку — у Андрэйчыках, потым — у Папоўцы. На той момант установы культуры ў вёсках карысталіся вялікім попытам і былі эпіцэнтрам галоўных падзей і святаў населенага пункту.
— Мой працоўны шлях пачаўся ў 1997 годзе, — расказвае Марына Браніславаўна. — Тады на вёсцы было з кім і для каго працаваць.
З 2014 года жанчына з’ўляецца супрацоўнікам Сенненскага РЦКіНТ. Сёння аддзел, якім загадвае Марына Лындзіна, аказвае метадычную дапамогу сельскім установам культуры. Такіх па раёне ўсяго 12. Таксама «медатычная служба» рыхтуе да ўдзелу ў абласных, раённых мерапрыемствах, стажыруе маладых спецыялістаў, праводзіць аналіз працы, а таксама супрацоўнікі культуры абменьваюцца вопытам паміж сабой.
Акрамя таго, Марына Браніславаўна з’яўляецца кіраўніком клуба аматараў фальклору «Крывія», які не так даўно адзначыў сваё 5-годдзе. Пра перамогі гэтага калектыву мы неаднаразовага расказвалі на старонках раённага выдання. Узгадаем: улетку 2023 года ўдзельнікі «Крывіі» атрымалі Гран-пры ў Міжнародным турніры «Танчым разам», што праходзіў падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
— Калектыў РЦКіНТ — гэта адна вялікая каманда, — расказвае Марына Лындзіна. — У кожным праведзеным мерапрыемстве мы, артысты, пакідаем частачку сваёй душы. Узамен жа сенненскі глядач нам дорыць свае ўсмешкі, апладысменты і радасць. У гэтым мы і знаходзім матывацыю на новыя ідэі.
Вольга КАРПАВА.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…
Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…
В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…
Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…
В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…
На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…