Уладальніца аранжарэі — а інакш і не скажаш пра Алу Сарокіну з г.Сянно

Уладальніца аранжарэі. А інакш і не скажаш пра Алу Сарокіну з райцэнтра. Жанчына – яркі прыклад таго, як, нягледзячы на ўзрост і іншыя абставіны, можна акружыць сябе прыгажосцю. Тым больш, быць сапраўдным прыкладам для моладзі.

Усё жыццё Ала Аляксандраўна прысвяціла сельскай гаспадарцы. Працавала ў саўгасе «Полымя»: была даяркай, брыгадзірам, некаторы час – загадчыцай фермы. Жанчына сціпла дзеліцца сваімі дасягненнямі. Што і казаць — чалавек працы. З асаблівай цеплынёй у голасе расказвала пра тое, што раёнка пра яе пісала амаль 30 гадоў назад. Ужо тады жанчына з вялікай адказнасцю ставілася да пытанняў добраўпарадкавання. Не толькі дома, але і на працы ўпрыгожвала памяшканні рознымі раслінамі. Любоў да іх прывіла маці, якая таксама займалася развядзеннем кветак.

На жаль, дом у в. Відокі, у якім прайшло амаль усё жыццё, Але Сарокінай прыйшлося пакінуць. Не так даўно пераехала ў райцэнтр. Жыве жанчына ў інтэрнаце па вуліцы Кастрычніцкая. Раслінамі яна ўпрыгожыла не толькі пакоі свайго новага дома, але і разбіла кветнік ля яго.

Даглядаць за раслінамі – праца: іх і паліць трэба, і падкарміць своечасова, каб яны радавалі сваёй прыгажосцю. На пытанне, ці складана гэтым займацца, жанчына адказвае, што не. Такая праца ёй не ў цяжар. Гэта любімы занятак, які надае сіл, своеасаблівая аддушына.

На жаль, аднадумцаў сярод суседзяў у Алы Аляксандраўны няшмат. Пэўна, многія з іх падтрымліваюць мінімалізм у пытаннях добраўпарадкавання. Безумоўна, у кожнага свае погляды. 

Практычна кожны дзень жанчына рупіцца ля свайго кветніка. Каля дзесяці відаў раслін пасаджана тут. І гэта яшчэ не ўсё, дадае яна, у планах яшчэ шмат новага, цікавага.

Чалавек, які вырас у вёсцы, не можа існаваць без справы ў горадзе, тлумачыць мая суразмоўца. Патрэбна, каб рукі заўсёды былі чымсьці занятыя, ды і бачыць з вакна квітнеючую клумбу прыемней, чым пусты двор. Згодны, аднаго жадання жыць у прыгажосці – мала, трэба да гэтага прыкласці намаганні.

Добрасумленнасць ва ўсім – гэта пра Алу Аляксандраўну. Тут хочацца адзначыць і той факт, што ў час урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да святкавання 1 Мая, Ала Сарокіна атрымала Падзяку раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме сельскай гаспадарцы і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны аграпрамысловага комплексу раёна. Узнагароду ёй уручыў старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч.

Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

15 минут ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

43 минуты ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago