Портрет Светланы Колбенок размещен на Доске почета Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма

Партрэт старшыні Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святланы Калбянок у гэтым годзе змешчаны на Рэспубліканскай Дошцы гонару галіновага прафсаюза.

Безумоўна, гэта гонар для раёна, бо такім чынам на рэспубліканскім узроўні дадзена высокая адзнака работы самой Святланы Ула­дзіміраўны. Без малога тры гады як яна займае гэтую пасаду. Адказнасць, камунікатыўнасць, гатоўнасць дапамагчы – менавіта такія якасці і характарызуюць Святлану Калбянок.

 На сённяшні дзень раённая арганізацыя аб’ядноўвае 6 пярвічных прафсаюзных арганізацый. Агульная колькасць членаў —196 чалавек, што складае 92,4%. Адным з прыярытэтных накірункаў работы аб’яднання з’яўляецца сацыяльнае партнёрства адміністрацыі і райкама. Яно рэалізуецца праз заключэнне калектыўных дагавораў. Гэта дапамагае падняць узровень дадатковых сацыяльных грантый для членаў пэўнага калектыву. «Людзі могуць разлічваць на матэрыяльную падтрымку з боку прафсаюза. А ў пытаннях працоўнага заканадаўства – на бясплатную юрыдычную дапамогу з боку юрыстаў прафсаюза», — адзначае Святлана Уладзіміраўна.

 Яна лічыць, што і ў працы, і ў жыцці вельмі важна ставіць сябе на месца іншага чалавека і ўсе праблемы вырашаць з менавіта з такога пункту гледжання. Гэты прынцып дапамагае знайсці агульную мову з калегамі, набыць шмат аднадумцаў.

 Сенненскі райкам прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму цесна супрацоўнічае з органамі дзяржаўнай улады на прынцыпах сацыяльнага партнёрства, раўнапраўя і супрацоўніцтва бакоў, захоўваючы самастойнасць і свабоду дзеянняў пры адстойванні правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляецца гэтае ўзаемадзеянне праз удзел у выбарах розных узроўняў.

Адзін з важных і складаных накірункаў дзейнасці – праца са зваротамі грамадзян, адзначае Святлана Калбянок. І складанасць яе заключаецца ў тэрытарыяльнай аддаленасці некаторых устаноў. У сувязі з гэтым шматлікія звароты вусныя, па тэлефоне. Носяць кансультатыўны характар. Вялікі пласт работы праходзіць і па заявах на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза. Так, у мінулым годзе гэта патрачана 1533 рублі. Некаторыя звароты былі накіраваны ў Віцебскую абласную арганізацыю для правядзення выплат. «Увогуле, нашы калегі з вобласці дапамагаюць не толькі ў фінансавых пытаннях, але аказваюць і метадычную дапамогу», — гаво­рыць Святлана Калбянок.

 Не менш важным накірункам прафсаюзнай работы застаецца аздараўленне членаў прафсаюза і іх дзяцей. Прафсаюзная арганізацыя праводзіць частковае фінансаванне кошту дзіцячых пуцёвак. На жаль, у мінулым годзе са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй санаторна-курортнае лячэнне членамі галіновага прафсаюза аказалася незапатрабаваным.

 «Я магу з упэўненасцю сказаць, што мне пашчасціла са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый, што ўваходзяць у структуру раённай арганізацыі, — не хавае мая суразмоўца. – Гэта мае памочнікі – людзі яркія, пазітыўныя. Таму і праца ў нас ладзіцца. Штогод мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы – дзецям». Аказваем дапамогу па зборы дзіцяці ў школу. Да навагодніх святаў з салодкімі падарункамі наведваемся да юных сенненцаў у шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і. Ладзім для малышоў невялічкую святочную праграму з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі».

 У раёне шмат увагі надзяляецца спорту, здароваму ладу жыцця. І гэту ініцыятыву падтрымліваюць у раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Члены пярвічных прафсаюзных арганізацый аб’яднання заўсёды ў ліку ўдзельнікаў круглагадовай спртакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў і сельскіх саветаў. Толькі ў мінулым годзе на спартыўную і культурна-масавую работу патрачана 3163,38 рублёў.

 Быць прафсаюзным лідарам – справа не з лёгкіх. Ты заўсёды ў цэнтры падзей, заўсёды з людзьмі, якіх трэба не толькі выслухаць, але і па магчымасці дапамагчы разабрацца з праблемай. І гэта апроч усіх тых дакументаў, якія трэба правільна і своечасова аформіць. Але, як бы складана не было, Святлана Калбянок спраўляецца і робіць гэта на высокім узроўні.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

14 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

15 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

16 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago