Нават дождж не спыніў аматараў-веласіпедыстаў ПС «Сянно», якія вырашылі правесці велапрабег па памятных мясцінах Сенненшчыны, што так ці інакш маюць дачыненне да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Выпрабаваць сябе рашыліся восем чалавек, у іх ліку Наталля Парэпка, спецыяліст аддзела кадраў арганізацыі, Валерый Лыскоў, кантралёр КПП, самы старэйшы ўдзельнік велапрабегу і яго арганізатар.

— Мерапрыемства падтрымала адміністрацыя ПС «Сянно» і прафкам. Планавалі пабываць у Купаваці, на месцы гібелі Канстанціна Заслонава. Але з улікам надвор’я пераарыентаваліся на Ульянавічы, — расказаў ён перад стартам велапрабегу.
Першы прыпынак веласіпедысты-патрыёты зрабілі ў Сянне, на цэнтральнай плошчы. Яны ўсклалі кветкі да помніка, што ўстаноўлены ў гарадскім скверы на месцы пахавання савецкіх салдат і партызан.
Удзельнікаў велапрабегу магло быць намнога больш. На жаль, вытворчыя праблемы не дазволілі ўсім жадаючым далучыцца да акцыі.
Патрыятычная накіраванасць была найбольш прыцягальнай для большасці выказаўшых жаданне прыняць удзел у ёй. Нават праз 70 гадоў беларусы не могуць заставацца абыякавымі да падзей Вялікай Айчыннай вайны, у якой загінуў кожны чацвёрты грамадзянін краіны. Як аказалася, ва ўсіх удзельнікаў велапрабегу нехта з продкаў, бацька ці дзед, ваяваў на фронце ці ў тыле ворага. Зрэшты, удзел у баявых дзеяннях прымаў і адзін з веласіпедыстаў. Аляксандр Бобрык у час праходжання тэрміновай службы ў арміі знаходзіўся ў Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.
Шлях да Ульянавіч заняў менш чым дзве гадзіны. У аграгарадку ўдзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да бюста Героя Савецкага саюза Сяргея Каваленкі, які тут нарадзіўся, і да помніка на брацкай магіле партызан і салдат. Наш зямляк 1 лютага 1945 года паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, кінуўшыся на амбразуру дзота. Сярод шматлікіх імён, выбітых на помніку, ёсць прозвішча Кічы-Батыр Хаіркізава. У гады вайны на Сенненшчыне партызаны і мясцовае насельніцтва ведалі яго як Лёньку-карачаеўца, Лёньку-чорнага. За яго галаву немцы прызначалі матэрыяльную ўзнагароду. Легендарны партызан загінуў у баі ля Латыгаля ў чэрвені 1943 года. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. У нашы гады яму прысвоена званне Героя Расіі.
Веласепідыстаў ва Ульянавічах сустракалі прадстаўнікі адміністрацыі ПС «Сянно», старшыня Багданаўскага сельвыканкама Сяргей Пагарэльскі. Яны таксама прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак. Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым.
Аляксандр ІЎЕЎ.
На здымку: ускладанне кветак да помніка.

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

13 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

14 часов ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

15 часов ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

16 часов ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

17 часов ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

1 день ago