ДОБРЫХ КАМАНДЗІРАЎ ВАМ, ХЛОПЦЫ!

Пад марш «Развітанне славянкі» ў выкананні духавога аркестра раённага цэнтра культуры і народнай творчасці вось ужо на працягу некалькіх дзён сенненскія хлопцы адбываюць на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы нашай краіны. Карэспандэнт «ГС» пабывала на адпраўцы прызыўнікоў, якія прымераюць форму паветрана-дэсантных войскаў.

А сёмай гадзіне раніцы ля варот райваенкамата сабраліся родныя і сябры чатырох будучых дэсантнікаў. Хлопцы праходзілі кантрольны медагляд і апошні інструктаж, які правёў начальнік групы прызыву Аляксандр Ахрамовіч.
— Шмат юнакоў сёлета аказаліся непрыгоднымі да службы ў арміі, у асноўным, па прычыне здароўя, сямейных абставін, вучобы, — кажа ваенны камісар райваенкамата, падпалкоўнік Сяргей Пінчук. — На жаль, ёсць і тыя, хто ўхіляецца ад ваеннай службы. Такіх каля 20 чалавек. Шэраг з іх аб’яўленыя ў вышук, хтосьці ўжо асуджаны.
Аднак большасць навабранцаў — усё ж сумленныя грамадзяне. З адным такім давялося пазнаёміцца ў час адпраўкі. Дзмітрый Рапінскі з Багушэўска задаволены тым, што прайшоў адбор у элітныя войскі, а менавіта ў 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду (г.Віцебск). Малады чалавек упэўнены: прайсці армію — абавязак кожнага мужчыны. У Дзмітрыя падрастае сын, для якога ў будучыні выбар бацькі стане прыкладам для пераймання. «Побач любая жонка Паліна, а значыць, ніякія цяжкасці мяне не пужаюць», — кажа Дзмітрый.
Сёлета навабранцамі з Сенненшчыны папоўняцца вайсковыя часці, размешчаныя ў Заслонаве, Полацку, Фаніпале, Гомелі, Віцебску і Мінску.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
ДАРЭЧЫ, медыцынскі агляд належала прайсці 120 сенненцам. Прызнаны прыгоднымі крыху больш за 30 чалавек.

admin

Recent Posts

Александр Рыбченко открыл страницы жизни, полные тягот и невзгод, выпавших на долю его мамы Надежды Васильевны

Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…

1 минута ago

О подготовке потребителей тепловой энергии к новому отопительному сезону

ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…

3 часа ago

Знать ребенок должен каждый, безопасность — это важно

Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…

4 часа ago

Народный контроль — в действии

Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30,  будет работать общественная приемная…

5 часов ago

В успехах детей заслуга родителей, уверены супруги Дмитрий и Татьяна Барковец из аг.Ходцы

Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…

6 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Витебскоблгаз» напоминает!          Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…

6 часов ago