У Сенненскім райвыканкаме падрыхтавалі інвестыцыйны атлас раёна

Дакумент, хочацца спадзявацца, павысіць цікавасць да рэгіёна людзей, якія маюць фінансавыя сродкі, каб укласці іх дзеля атрымання дывідэндаў.

     — Сенненшчына традыцыйна ўспрымаецца як аграрны раён, бо яе эканоміка грунтуецца на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У той жа час 70% раёна пакрыта лесам, у нас маюцца значныя запасы жвіру, гліны, шмат азёр, багатых на сапрапель. З улікам геаграфічнага размяшчэння ўсё гэта, а таксама наяўнасць разгалінаванай сеткі аўтамабільных дарог, чыгункі, блізасць да Оршы і Віцебска, буйных прамысловых цэнтраў павышае інвестыцыйную прыцягальнасць рэгіёна, — лічыць Інэса Гардзецкая, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама. – Важна паказаць, давесці да патэнцыяльных інвестараў яго перавагі.

 У атласе змешчаны перспектыўныя інвестыцыйныя прапановы, якія маюць на ўвазе вытворчую дзейнасць на аснове розных форм уласнасці, у тым ліку з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, да прыкладу, сапрапелю, вытворчых адходаў – перагнанай брагі Багушэўскага спіртзавода для атрымання кармавых дражджэй, прыродных і створаных чалавекам рэсурсаў. У атлас уключана больш за 20 канкрэтных інвестыцыйных праектаў.

 Тут жа змешчаны пералік маёмасці, якая зараз не выкарыстоўваецца. Раён гатовы бязвыплатна перадаць яе інвестарам пад канкрэтную праграму арганізацыі вытворчасці. Большасць пабудоў выдатна захаваліся, калі патрабуюць якіх работ, то толькі тых, што звязаны з рэканструкыяй пад канкрэтны праект.

 Раённыя ўлады гатовы прадаставіць для інвестараў пад прапанаваныя ці іх асабістыя праекты зямельныя ўчасткі, азёры, дзе могуць з’явіцца аб’екты гандлю, сферы абслугоўвання, аграэкатурызма.

 — На Сенненшчыне за апошнія гады рэалізаваны не адзін паспяховы інвестыцыйны праект, у тым ліку па вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі. Многія развіваюцца, павялічваюць аб’ём вытворчасці, лінейку вырабаў, — падкрэслівае Інэса Гардзецкая, — што сведчыць аб перспектыўнасці рэгіёна і нашай зацікаўленасці ў развіцці партнёрскіх кантактаў з бізнэсам.

  У атласе можна знайсці пералік нарматыўна прававых дакументаў, электронныя адрасы для наладжвання кантактаў, што дапаможа хутчэйшай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

 Інвестыцыйны атлас Сенненшчыны працягвае дапрацоўвацца і ўдасканальвацца на аснове аналізу і вывучэння створаных у Беларусі падобных дакументаў. Важна, каб ён быў максімальна напоўнены інфармацыяй, зручнай у карыстанні, і прывёў да пашырэння патоку інвестыцый у раён, што паспрыяе паляпшэнню сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне, прынясе карысць кожнаму жыхару раёна. Не менш важна зрабіць інфармацыю даступнай, як мага для большай колькасці патэнцыяльных яе спажыўцоў. І тут варта выкарыстаць усе магчымасці: шырокую прэзентацыю, размяшчэнне ў інтэрнэце на розных пляцоўках.

Аляксандр Яўгенаў.

 

admin

Recent Posts

Более 100 вазонов петунии насчитывает цветочная оранжерея Ирины Хиженковой из Сенненского района

Именно так можно назвать Ирину Хиженкову, жительницу д.Новая Оболь Мошканского сельсовета. С ранней весны и…

2 часа ago

Какие документы нужны молодому специалисту при трудоустройстве по распределению, напомнили в Минтруда

Какие документы молодые специалисты при трудоустройстве по распределению должны предъявить нанимателю, напомнили в пресс-службе Министерства…

3 часа ago

За инвазивные растения — штраф

С 19 июня 2026 года в Беларуси вступили в силу изменения в Кодекс об административных…

21 час ago

Легкоатлеты категории Мастерс разыграли награды Открытого чемпионата Республики Беларусь среди ветеранов

Легкоатлеты категории Мастерс разыграли награды Открытого чемпионата Республики Беларусь среди ветеранов. На протяжении двух дней…

1 день ago

Лукашенко: Беларусь и Узбекистан ведут активную работу, чтобы связать взаимные интересы

Беларусь и Узбекистан ведут активную работу, чтобы связать взаимные интересы. Об этом Президент Беларуси Александр…

2 дня ago

Укладка асфальта, благоустройство остановок – в эти дни в центре внимания сотрудников филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой»

Укладка асфальта, благоустройство остановок – в эти дни в центре внимания сотрудников филиала Сенненское ДРСУ…

2 дня ago