На Сенненщине прошёл конкурс «Лучший по профессии» среди молодых специалистов

Валерыя Макарава, юрысконсульт ААТ «Белая Ліпа» стала пераможцай раённага конкурсу «Лепшы па прафесіі — 2019».

 

Мерапрыемства, арганізатарам якога выступае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, стала традыцыйным у раёне. А галоўнае, з кожным годам цікавасць да конкурсу расце, як з боку саміх маладых спецыялістаў, так і жыхароў Сенненшчыны. Сёлета месцы ў глядзельнай зале Цэнтра культуры і народнай творчасці таксама не пуставалі. Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі іх родныя, калегі. Шмат было жыхароў райцэнтра рознага ўзросту.

Прысутнічалі і навучэнцы старэйшых класаў гарадскіх школ, Машканскай ДССШ, якія, дарэчы, падтрымлівалі сваю настаўніцу-канкурсантку. Для юных сенненцаў гэта мерапрыемства становіцца своеасаблівым арыенцірам у выбары прафесіі.

За права называцца лепшым на гэты раз змагаліся пяць маладых спецыялістаў, аднак першапачаткова заявак было пададзена больш. У сілу абставін два чалавекі не змаглі прыняць удзел у конкурсе.

 

У час самапрэзентацыі Ганна Рабцава, настаўнік замежнай мовы Машканскай ДССШ, пры падтрымцы сваіх вучняў расказала пра сябе, выкарыстоўваючы пры гэтым элементы тэатральнай пастаноўкі. А Герман Бандарэнка, акампаніятар ЦКіНТ, наадварот, не быў шматслоўны. Музыка для яго стала галоўным памочнікам. Разам з сябрамі ён выканаў музычную кампазіцыю «Плач Рагнеды» на інструментах розных народаў – індыйскай флейце, іспанскай гітары і афрыканскім барабане.

 

Калегі па працы таксама падтрымлівалі канкурсантаў. Зала літаральна скандзіравала іх імёны. Прысутнічалі ў гэты вечар у глядзельнай  зале і кіраўнікі арганізацый, дзе працуюць канкурсанты. А галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Андрэй Какойчанка ў конкурсе-экспромце «Выкананне практычных заданняў» нават выступіў у якасці настаўніка Анастасіі Пага­рэльскай, фельчара выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Ён жа стаў кавалерам сваёй падапечнай падчас Каляднага балю, які быў арганізаваны на сцэне ЦКіНТ. Выкананне «Паланэза», некалі папулярнага ў каралеўскіх дварах Еўропы, а таксама відэапытанні ад калег – новыя выпрабаванні ў конкурснай праграме.

Гэта, безумоўна, ацанілі гледачы. Як, дарэчы, і працу вядучых, гукааператара, які арганізоўваў і светлавое суправаджэнне нумароў.

 «Было не проста цікава, —адзначалі сенненцы. — За кожнага канкурсанта хва­рэлі ў аднолькавай ступені». Прыемна, што маладыя спецыялісты, расказваючы пра сябе, спецыфіку сваёй працы, чыталі вершы, выконвалі песні. Яны мінімальна выкарыстоўвалі відэасюжэты.

 Пераможца конкурсу Валерыя Макарава не хавала радасці.

Дзякавала сваім калегам, сябрам, якіх знайшла на Сенненшчыне. Дзяўчына родам з Брэста, у раён трапіла па размеркаванні і не шкадуе.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

В Сенненском районе на пожаре погиб человек

В субботу городском поселке Богушевск горел жилой дом. Сообщение о пожаре поступило в центр оперативного…

25 минут ago

Малооблачно, без осадков. Какой будет погода в Беларуси сегодня

Днем 16 июня температура воздуха максимально прогреется до 29 градусов тепла, сообщили БЕЛТА в Республиканском…

1 час ago

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

20 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

21 час ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

22 часа ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

1 день ago