Categories: Соцыум

У Сенненскім доме рамёстваў асвойваюць амаль забытае рамяство — набіванку

Тэхніка аздаблення тканіны ўзорам з дапамогай дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам мае старажытныя карані. На беларускія землі яна патрапіла дзякуючы купцам, якія прывозілі з усходніх краёў саматканыя з каляровымі узорамі хусткі. Славянскім прыгажуням заморскі тавар прыйшоўся да густу. З цягам часу на яго манер сталі аздабляць тканіны. Так атрымала сваё развіццё дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, якое ў народзе называлі набойка, выбойка, набіванка.

 Найбольшага росквіту яно дасягнула ў 16 — 17 стагоддзях у сувязі з дзейнасцю рамесніцкіх цэхаў. Цэнтрамі вырабу набіванак у ХІХ ст. былі Віцебск, Магілёў, Полацк, Орша, Бабруйск. У пачатку і сярэдзіне ХХ веку рамяство заняпала ў сувязі з фабрычнай вытворчасцю набіваных тканін, набіванкі выраблялі асобныя майстры. Механічныя прылады спрасцілі гэты працэс, але ў той жа час пазбавілі яго нейкай душэўнасці, асаблівай дэталёвай прапрацоўкі і таго духу, што ёсць толькі ў рэчаў, якія вырабляюцца ўручную. У наш час цікавасць да прадметаў ручной працы вяртаецца, і, дзякуючы такім майстрам як Уладзімір Квашко, мы можам убачыць як адраджаецца тэхніка ручной набіванкі.

У раённым Доме рамёстваў новы напрамак асвойваюць крыху больш за год. За гэты час вырабаў назбіралася на цэлую калекцыю. Усе яны, а гэта 10 хустак і 7 рушнікоў, прадстаўлены на выставе “Колеры жыцця”, што адкрылася ў Доме рамёстваў. Пачатак збору паклаў аўтэнтычны набіваны рушнік, які майстрам перадала жыхарка Сянна Ніна Мяцеліца. Па словах дырэктара ўстановы Вольгі Квашко, рушнік датаваны першай паловай ХХ стагоддзя і паходзіць з вёскі Ладзікава.

Адраджэннем набойкі займаецца майстар Дома рамёстваў Уладзімір Квашко (на здымку). З гэтым відам народных промыслаў ён пазнаёміўся яшчэ ў маладосці, калі працаваў мастакоў ва Украіне. Там набойка мела асаблівую папулярнасць. Сакрэты рамяства пазнаваў ад старых майстроў, якія яшчэ да вайны працавалі ў рамесных арцелях. Уладзімір працуе пераважна ў тэхніцы верхавой набойкі, калі малюнак на ўжо афарбаваную тканіну наносіцца з дапамогай дошчачкі з разным узорам. Менавіта гэта разнавіднасць набойкі была распаўсюджана на Сенненшчыне. Сёння для набойкі выкарыстоўваюцца фарбы для тканіны, а раней, расказвае майстар, у ход ішлі сажа, сок крапівы, бурака, пазней — алейныя фарбы. Але самы трывалы сродак — тыпаграфскія фарбы. Ніякай хіміяй іх не выведзеш, праверана асабіста Уладзірам Квашко. Майстар сам прыдумвае ўзоры, выразае іх на дошчачках. Гледзячы на яго вырабы, дакладна можна сказаць рука ў майстра набіта на гэтай справе. Невыпадкова Сянно цяпер задае моду ў мастатцве набіванкі. Актыўна асвойваюць яго таксама ў Гарадку, Лёзне. У кожнага Дома рамёства — свой стыль. На Гарадоччыне, напрыклад, замест разьбянога ўзора выкарыстоўваюць металічны (тонкімі пласцінамі і цвікамі, набітымі ў дошку).

Папулярнасць набойкі абумоўлена яе даступнасцю, прастатой вырабу і адначасова эфектнасцю. Ва ўстанову, дарэчы, ужо паступілі першыя заказы на выраб набіваных хустак. Але можна пайсці больш цікавым шляхам і навучыцца самому рабіць такую прыгажосць. У раённым доме рамёстваў гатовы дапамагчы асвоіць гэтае і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дарослым, і дзецям. У планах сенненскіх майстроў правесці адкрыты майстар-клас па набіванцы, каб пазнаёміць з ёй як мага больш людзей.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара. 

 

admin

Recent Posts

Посевная под знаком заботы

Профсоюзный лидер аграриев Витебщины Татьяна Диканова посетила Сенненский район с важной миссией — передала труженикам…

6 часов ago

Профилактическое мероприятие «Зеленый щит» проходит на Сенненщине

Предупреждение загораний в природных экосистемах и минимизация их последствий – главная цель специального профилактического мероприятия…

9 часов ago

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…

11 часов ago

На Сенненщине проходит республиканский субботник

Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…

11 часов ago

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

1 день ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

1 день ago