Візіт славутага акардэаніста — чарговы этап рэалізацыі музычна-адукацыйнага праекту “Беларусь-тур”, які рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” праводзіць сумесна с Беларускай асацыяцыяй беларускіх баяністаў і акардэаністаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У рамках праекта канцэрты вядомага музыканта, кампазітара пройдуць у 120 гарадах Беларусі. Канцэрт Ігара Квашэвіча адбудзецца 26 кастрычніка на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў 18.00. А перад гэтым акардэаніст правядзе майстар-клас для навучэнцаў Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў.
Дабрачынныя ўрокі для Ігара Квашэвіча маюць асаблівае значэнне. Падтрымка творчых пачынанняў — самае выгаднае ўкладванне інвестыцый, — упэўнены музыкант. Ён не па чутках ведае, наколькі важна для юных талентаў, асабліва з правінцыі, мець перад сабой узор профі-майстра. У свой час адна такая сустрэча вызначыла далейшы лёс Ігара Квашэвіча. Пасля канцэрта таленавітага акардэяніста з Брэста падлетак з невялікага мястэчка назаўсёды зрабіў свой выбар на карысць музыкі. Сёння Ігар Квашэвіч — жаданы госць на лепшых музычных пляцоўках Беларусі і за яе межамі.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Даведка “ГС”.
Ігар Квашэвіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна. У 1998 годзе атрымаў чырвоны дыплом Баранавіцкага музычнага вучылішча. У 2003-м з адзнакай скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, а ў 2004-м — яе магістратуру.
Дзякуючы віртуознаму валоданню акардэонам, не проста атрымаў прызнанне вялікай аўдыторыі слухачоў — стаў вядомым у прафесійных музычных колах. Мае нямала ўзнагарод: пераможца IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю акардэонна-баяннага выканаўчага мастацтва «AccoHoliday» у Кіеве, прызёр міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах у Кішынёве, Чарапаўцы, Маскве і інш., пераможца Вышэйшай лігі сусветнага акардэона. У 2004 годзе стаў першым беларускім акардэаністам, які атрымаў званне лаўрэата аднаго з самых прэстыжных конкурсаў у нямецкім Клінгенталі.
Выступаў на сцэне Дзяржаўнага Крэмлёўскага Палаца ў Маскве, Маскоўскай філармоніі імя П.І.Чайкоўскага. Адкрываў фестываль кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе. Лаўрэат спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь, неаднойчы з’яўляўся стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …
Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…
Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…
Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…
В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…
Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают арарии в Беларуси. На…