Традыцыйна падчас святкавання Яблычнага Спаса на Сенненшчыне падводзяцца вынікі раённага конкурсу «Найлепшы вясковы моладзевы падворак». Сёлетнімі пераможцамі стала сям’я Мушаценка з аг. Нямойта. Маці разам з сынам Кірылам (на здымку) не толькі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад конкурсу, але і расказалі пра жыццё на вёсцы.
Сенненшчына – край, які калісьці даў магчымасць маладой сям’і Юрыя і Яўгеніі Мушаценка жыць і працаваць на карысць роднай зямлі. Прайшло ўжо больш за 10 гадоў, а ўсё ж вёску на шумны горад яны не змянілі.
Пазнаёміліся будучыя муж і жонка ў 2010 годзе, а ўжо праз два гады афіцыйна зарэгістравалі шлюб. Да нараджэння першынца спрабавалі будаваць будучыню ў Оршы. Там, дарэчы, Яўгенія атрымлівала адукацыю прадаўца. Але, як прызнаецца мая суразмоўца, гарадское жыццё – не для іх, бо хочацца болей прыроды і чыстага паветра.
Трэба сказаць, што Нямойта – малая радзіма Яўгеніі, а вось Юрый – з Дубровенскага раёна. Прыемна, што свой прыстанак яны знайшлі ў нашым азёрным краі.
Адказныя, шчырыя, працалюбівыя – так пра іх кажуць у мясцовым сельвыканкаме. Яўгенія – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Сенненскага ТЦСАН. Юрый працуе ў філіяле СУ-22 ААТ «Мінскпрамбуд» падсобным рабочым. Падчас нашага інтэрв’ю мужчына быў у камандзіроўцы, з-за гэтага на фотаздымак, на жаль, не трапіў.
«Ён у нас майстар на ўсе рукі, – кажа Яўгенія. – 20 дзён працуе ў Мінску, потым – столькі ж знаходзіцца дома. Аднак на адпачынак часу практычна не застаецца. У планах – закончыць пачаты рамонт дома.
Пакуль муж зарабляе грошы, Яўгенія даглядае за прысядзібнай тэрыторыяй, якая, дарэчы, патанае ў кветках. Яўгенія вельмі любіць працаваць на зямлі. Прыгожыя расліны, пладовыя дрэвы, садавіна і агародніна – усё гэта можна знайсці на ўчастку. Не толькі на вуліцы, але і дома, радуюць вока фіялкі, бягонія, герань, каланхоэ. Кветкаводства – любімы занятак гаспадыні. Акрамя гэтага, Мушаценкі трымаюць падсобную гаспадарку. Ёсць бычок, свінні, трусы, больш за 20 асобін хатняй птушкі. Прыглядаць за гаспадаркай дапамагаюць родныя: сын і маці Яўгеніі. Жывеш у вёсцы – значыць трэба працаваць, упэўнена жанчына.
Яўгенія Мушаценка прызнаецца, што перамозе ў раённым конкурсе вельмі здзівіліся. Нягледзечы на тое, што ўдзельнічалі ўпершыню, арганізацыяй такога мерапрыемства засталіся задаволены.
Вольга КАРПАВА.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…