Categories: Соцыум

Добрасумленная праца — дабрабыт у сям’і

Традыцыйна падчас святкавання Яблычнага Спаса на Сенненшчыне падводзяцца вынікі раённага конкурсу «Найлепшы вясковы моладзевы падворак». Сёлетнімі пераможцамі стала сям’я Мушаценка з аг. Нямойта. Маці разам з сынам Кірылам (на здымку) не толькі па­дзяліліся сваімі ўражаннямі ад конкурсу, але і расказалі пра жыццё на вёсцы.

Сенненшчына – край, які калісьці даў магчымасць маладой сям’і Юрыя і Яўгеніі Мушаценка жыць і працаваць на карысць роднай зямлі. Прайшло ўжо больш за 10 гадоў, а ўсё ж вёску на шумны горад яны не змянілі.

Пазнаёміліся будучыя муж і жонка ў 2010 годзе, а ўжо праз два гады афіцыйна зарэгістравалі шлюб. Да нараджэння першынца спрабавалі будаваць будучыню ў Оршы. Там, дарэчы,  Яўгенія атрымлівала адукацыю прадаўца. Але, як прызнаецца мая суразмоўца, гарадское жыццё – не для іх, бо хочацца болей прыроды і чыстага паветра.

Трэба сказаць, што Нямойта – малая радзіма Яўгеніі, а вось Юрый – з Дубровенскага раёна. Прыемна, што свой прыстанак яны знайшлі ў нашым азёрным краі.

Адказныя, шчырыя, працалюбівыя – так пра іх кажуць у мясцовым сельвыканкаме. Яўгенія – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Сенненскага ТЦСАН. Юрый працуе ў філіяле СУ-22 ААТ «Мінскпрамбуд» падсобным рабочым. Падчас нашага інтэрв’ю мужчына быў у камандзіроўцы, з-за гэтага на фотаздымак, на жаль, не трапіў.

«Ён у нас майстар на ўсе рукі, – кажа Яўгенія. – 20 дзён працуе ў Мінску, потым – столькі ж знаходзіцца дома. Аднак на адпачынак часу практычна не застаецца. У планах – закончыць пачаты рамонт дома.

Пакуль муж зарабляе грошы, Яўгенія даглядае за прыся­дзібнай тэрыторыяй, якая, дарэчы, патанае ў кветках. Яўгенія вельмі любіць працаваць на зямлі. Прыгожыя расліны, пладовыя дрэвы, садавіна і агародніна – усё гэта можна знайсці на ўчастку. Не толькі на вуліцы, але і дома, радуюць вока фіялкі, бягонія, герань, каланхоэ. Кветкаводства – любімы занятак гаспадыні. Акрамя гэтага, Мушаценкі трымаюць падсобную гаспадарку. Ёсць бычок, свінні, трусы, больш за 20 асобін хатняй птушкі.  Прыглядаць за гаспадаркай дапамагаюць родныя: сын і маці Яўгеніі. Жывеш у вёсцы – значыць трэба працаваць, упэўнена жанчына.

Яўгенія Мушаценка прызнаецца, што перамозе ў раённым конкурсе вельмі здзі­віліся. Нягледзечы на тое, што ўдзельнічалі ўпершыню, арганізацыяй такога мерапрыемства засталіся задаволены.

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

18 минут ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

1 час ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

2 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

3 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

6 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

23 часа ago