Лагерная смена на базе Сенненского районного центра детей и молодежи закрыта

Дзень закрыцця змены «Вясёлкавы Алімпіёнік» аздараўленчага лагера «Вясёлка» Сенненскага РЦДіМ быў напоўнены радасцю і ў той жа час светлым сумам. І справа тут у тым, што за час сумеснага актыўнага адпачынку выхаванцы сталі адной дружнай сям’ёй.    

Хлопчыкаў і дзяўчынак з’ядналі шматлікія творчыя справы, культурна-забаўляльныя і спартыўна-гульнявыя праграмы, экскурсіі па родным горадзе, сустрэчы з цікавымі людзьмі, паведаміла карэспандэнту “ГС” Валянціна Каржыцкая, намеснік дырэктара РЦДіМ.

Кожны з васемнаццаці дзён быў яркім, карысным, запамінальным і заўсёды праходзіў на высокім эмацыянальным узроўні. І ў гэтым вялікая заслуга выхавальнікаў «Вясёлкі», сярод якіх былі і прадстаўнікі студэнцкага педагагічнага атрада «Салют». Марыя Лях, Віялета Рыбчанка, Марыя Елізарава, Алёна Іванова і Аліна Хлышчанка літаральна з першага дня змаглі заваяваць аўтарытэт сярод дзяцей, акружыўшы іх душэўнай цеплынёй і пільным клопатам.

“У сяброўскай і добразычлівай атмасферы, якая панавала ў ходзе ўсёй змены, прайшоў і дзень развітання, — расказала Валянціна Каржыцкая. — Ён быў насычаны канцэртнымі нумарамі, конкурсамі, праглядам відэафільма пра жыццё лагера, уручэннем дыпломаў, памятных фатаграфій. Быў вызначаны актывіст змены. Ім стала Алена Палякова”. А яшчэ ў гэты дзень дзеці здзей­снілі сапраўднае падарожжа ў свет народных музычных інструментаў. У інтэрактыўнай і пазнавальнай форме яго правёў акампаніятар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Герман Бандарэнка. Ён не толькі расказаў дзецям пра этнічныя духавыя інструменты, але і прадэманстраваў свой музычны талент.

Змена закрыта, вынікі падведзены. Валянціна Каржыцкая дзякуе  гісторыка-краяз­наўчы музей, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Дом рамёстваў, цэнтральную раённую бібліятэку, аддзел па адукацыі, РК ГА «БРСМ», РАУС, РАНС, ТСВОД, РЦГіЭ, СДЮШАР, раённую газету «Голас Сенненшчыны», якія аказвалі непасрэднае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта «Вясёлкавы Алімпіё­нік». Дзякуючы сацыяльнаму партнёрству, у лагеры былі створаны ўсе ўмовы для паўна­вартаснага аздараўлення, развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, арганізацыі вольнага часу, бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім РЦДіМ.

admin

Recent Posts

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

4 часа ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

21 час ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

21 час ago

Правильно организовать охранную деятельность

Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…

21 час ago

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя райисполкома Александр Красаков

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…

21 час ago