Гісторыя, Час, Імгненне – незвычайныя вядучыя арганізавалі для сенненцаў экскурсію па раёне. Унікальную праграму “Гістарычны калейдаскоп Сенненшчыны” прапанавалі супрацоўнікі музея ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая прайшла на мінулым тыдні.
Мерапрыемства, якое складалася з трох тэматычных блокаў, дало магчымасць акунуцца ў слаўнае мінулае роднага краю, даведацца аб людзях, якія жылі некалькі стагоддзяў назад.
“Легенды сівой даўніны” – тут расказвалася аб традыцыях нашых продкаў. Цікавыя, малавядомыя факты можна было пачуць у гэты дзень. У прыватнасці, навучэнцы Сенненскай школы-інтэрната, якія дапамаглі ў правядзенні мерапрыемства, у тэатралізаванай форме пазнаёмілі прысутных з “Купальскай легендай”.
Аматары даўніны віртуальна прайшліся па вулачках старажытнага і сучаснага горада ў раздзеле “Сянно і ваколіцы на фотаздымках мясцовых фатографаў”. Перад вачамі прысутных паўставалі не толькі работы прафесіяналаў Аляксандрава, Веляціцкага, Ганчарова, якія працавалі ў пачатку ХХ стагоддзя ў фотаатэлье Сянна, але і здымкі звычайных аматараў гэтага мастацтва. Наведвальнікі патрапілі і ў госці да Свяцкіх у Беліцу. Пабачылі як выглядаў маёнтак некалькі гадоў назад і што зараз стала з ім.
Здабытак Сенненшчыны – легендарная Матруна Маркевіч, вышыўка якой легла ў аснову арнамента на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. Арганізатары мерапрыемства не абышлі гэты факт.
Трэці блок — “Арнамент, як гістарычны код” — знаёміў з сучасным чытаннем беларускай сімволікі. Не абыйшлося без сюрпрызаў. Госцем стала ўнучка Маркевіч Дзіна Кацар, якая спецыяльна з Мінска прыехала на мерапрыемства. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі пра бабулю. А Ларыса Гапеева, аўтар шматлікіх вершаў пра Сянно, прачытала верш, напісаны спецыяльна пра знакамітую сенненку.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Здымкі Аляксандра КАРБОЎСКАГА.
27 августа профсоюзный прием граждан проведет правовой инспектор труда Витебской областной организации Белорусского союза работников…
Беларусбанк присоединился к акции «Соберем портфель вместе», которая проходит в стране накануне нового учебного года.…
О правилах пожарной безопасности при эксплуатации электробытовых приборов напомнили в Сенненском РЭС. Часто пожары происходят…
От 9 до 16 деревень в день – в зависимости от маршрута обслуживает ИП «Вильчинский». …
Беларусь считает за честь сотрудничать с Россией. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на…
На базе отделения поддержи активного долголетия в условиях дневного пребывания ТЦСОН Сенненского района теперь можно…