Как прошла «Ночь музеев в Сенно»

Гісторыя, Час, Імгненне – незвычайныя вядучыя арганізавалі для  сенненцаў экскурсію па раёне. Унікальную праграму “Гістарычны калейдаскоп Сенненшчыны” прапанавалі супрацоўнікі музея ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая прайшла на мінулым тыдні.

 Мерапрыемства, якое складалася з трох тэматычных блокаў, дало  магчымасць акунуцца ў слаўнае мінулае роднага краю, даведацца аб людзях, якія жылі некалькі стагоддзяў назад.

 “Легенды сівой даўніны” – тут расказвалася аб традыцыях нашых продкаў. Цікавыя, малавядомыя факты можна было пачуць у гэты дзень. У прыватнасці, навучэнцы Сенненскай школы-інтэрната, якія дапамаглі ў правядзенні мерапрыемства, у тэатралізаванай форме пазнаёмілі прысутных з “Купальскай легендай”.

Аматары даўніны віртуальна прайшліся па вулачках старажытнага і сучаснага горада ў раздзеле “Сянно і ваколіцы на фотаздымках мясцовых фатографаў”. Перад вачамі прысутных паўставалі не толькі работы прафесіяналаў Аляксандрава, Веляціцкага, Ганчарова, якія працавалі ў пачатку ХХ стагоддзя ў фотаатэлье Сянна, але і здымкі звычайных аматараў гэтага мастацтва. Наведвальнікі патрапілі і ў госці да Свяцкіх у Беліцу. Пабачылі як выглядаў маёнтак некалькі гадоў назад і што зараз стала з ім.

 Здабытак Сенненшчыны – легендарная Матруна Маркевіч, вышыўка якой легла ў аснову арнамента на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. Арганізатары мерапрыемства не абышлі гэты факт.

Трэці блок — “Арнамент, як гістарычны код” — знаёміў з сучасным чытаннем беларускай сімволікі. Не абыйшлося без сюрпрызаў. Госцем стала ўнучка Маркевіч Дзіна Кацар, якая спецыяльна з Мінска прыехала на мерапрыемства. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі пра бабулю. А Ларыса Гапеева, аўтар шматлікіх вершаў пра Сянно, прачытала верш, напісаны спецыяльна пра знакамітую сенненку. 

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымкі Аляксандра КАРБОЎСКАГА.

 

 

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

3 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

4 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

4 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

6 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

8 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago