У ААТ “Студзёнка” сёлетняй вясной плануюць падсеяць канюшынай, а таксама ў сумесі з іншымі травамі, каля 1000 га зерневых культур.
Віктар Маскін, механізатар ААТ «Студзёнка»
Важны ўчастак работы даверылі механізатару Віктару Маскіну. У гэтыя дні яго трактар, агрэгатаваны сеялкай СПУ-6, з якой знялі сашнікі, знаходзіцца на ўчастках, занятых азімым жытам. На лёгкіх пясчаных глебах тэхніка ўжо не рэжа зямлю нават днём.
— Рабочы дзень у сельгасарганізацыі з нядаўняга часу падоўжылі да 12 гадзін, — распавядае механізатар. — Таму з машыннага двара выязджаю прыблізна ў 7 гадзін.
Работы вядуцца непадалёку ад цэнтральнай сядзібы ААТ “Студзёнка”. І калі насенне заканчваецца, а гэта здараецца бліжэй да абедзеннага перапынку, механізатар кіруецца да насеннага склада, каб заправіць сеялку. А заадно — і самому перакусіць. На поле абеды механізатарам пакуль што не возяць.
На палетках сельгасарганізацыі распачаліся і іншыя работы.
— У правытнасці, на ворыве заняты дзве адзінкі тэхнікі. Для іх таксама выбіраюцца лёгкія глебы, — тлумачыць галоўны аграном Андрэй Дзядушка. — Вось-вось зоймемся ўнясеннем вадкіх азотных угнаенняў. Яны ўжо закуплены і захоўваюцца на складах у гаспадарцы і на базе “Бурбін”.
Азімыя пасевы зерневых культур, травы на сенажацях і пашах, крануліся ў рост і пасля цёплай зімы, умовы якой не дазволілі раслінам назапасіць пажыўныя рэчы, маюць вострую патрэбу ў азотным сілкаванні. Важна зрабіць гэта зараз, неадкладна. Не застануцца без угнаенняў і яравыя пасевы. Часткова арганіка ў ААТ “Студзёнка” ўжо ўнесена, што таксама будзе спрыяць ураджайнасці і ўрадлівасці.
Зрэшты, сёлетняя вясна здольна на карэкціроўку традыцыйнага сцэнарыя. Адно не падлягае сумненню — палявыя работы неабходна актывізаваць ва ўсіх гаспадарках, упэўнена Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча. Раслінаводства на даным этапе развіцця аграпрамысловага комплексу раёна — гэта той рычаг, які можа рушыць наперад жывёлагадоўлю, а з ёй і эканоміку.
Кантрольныя лічбы
Пад ураджай 2020 года ў раёне пасеяна 10 487 га азімых зерневых культур.
Вясной мяркуецца заняць яравымі культурамі яшчэ 23 447 га: кукурузай на сілас — 4 тыс. га, рапсам – 1 934 га, яравымі зерневымі – 17 513 га.
Аляксандр ЛАЗЮК.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…