На мінулым тыдні завяршыўся чарговы этап выбарчай кампаніі
У чацвер, 18 студзеня, у райвыканкаме прайшлі пасяджэнні акруговай і раённай выбарчых камісій, галоўнай павесткай якіх стала рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання.
Кандыдатамі ў раённы Савет дэпутатаў зарэгістраваны 34 чалавекі. Усяго ў райсавет належыць выбраць 29 дэпутатаў. У чатырох акругах выбары пройдуць на альтэрнатыўнай аснове. У прыватнасці, у Кастрычніцкай №7, Заслонаўскай №11 і Рулёўшчынскай №15 на дэпутацкі мандат прэтэндуют па два кандыдаты, тры чалавекі пазмагаюцца за галасы выбаршчыкаў Ульянавіцкай акругі №19.
Кандыдатамі ў дэпутаты абласнога Савета ад Сенненскай выбарчай акругі №32 і Чашніцкай выбарчай акругі №35 зарэгістраваны па два чалавекі.
Зараз кандыдаты могуць прыступіць да вядзення агітацыі — выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень галасавання, 18 лютага, яна забаронена.
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…
Работы по наведению порядка в АПК района продолжаются. Ежедневно сельхозорганизациям оказывается шефская помощь. Сотрудники Яновской…
В лесополосе вблизи деревни Симоновка Богдановского сельсовета работники Сенненского РОЧС совместно с представителями Следственного комитета…