Состояние идеологической работы в трудовых коллективах Сенненщины проанализировали на прошедшем семинаре

 Стан ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах прааналізаваны на семінары з намеснікамі кіраўнікоў і адказнымі за ідэалагічную работу ў арганізацыях раёна. З дакладам выступіў Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Як ён адзначыў, 2016 год стаў своеасаблівым экзаменам для кіраўнікоў арганізацый, калектываў і, зразумела, ідэалагічных работнікаў на грамадзянскую, патрыятычную сталасць. Рыхтуючыся сустрэць працаўнікоў вёскі з усёй вобласці, прадстаўнікоў Міністэрстваў і ведамстваў, замежных гасцей на абласных “Дажынках-2016” сенненцы шмат і напружана працавалі, каб зрабіць свой горад і раён больш прывабнымі, зручнымі для жыцця. У прыватнасці, праведзена пяць суботнікаў.

Адказным этапам для ідэалагічнай вертыкалі сталі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Вельмі актыўна на іх заявілі пра сябе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Яны ўдзельнічалі ў зборы подпісаў за кандыдатаў, працавалі ў камісіях. Узрастае іх уплыў у іншых сферах паўсядзённага жыцця насельніцтва, больш разнастайнымі становяцца формы работы, больш глыбокім узаемадзеянне ў розных сферах з уладамі, насельніцтвам. На актыўнае ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі нацэлены грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, ветэранская арганізацыя. Апошняя разам з рэдакцыяй раённай газеты летась стала рыхтаваць раз у квартал тэматычную старонку “Ветэран”, у якой расказваецца аб жыцці і праблемах людзей сталага ўзросту, грамадскай рабоце ветэранаў. Шырокай сувязі з насельніцтвам садзейнічае правядзенне дзён сельсаветаў, свят вёсак, вуліц.

Аснова для ідэалагічнай работы – узаемасувязь з людзьмі: у калектывах, па месцы жыхарства, праз ініцыятыву грамады, — падкрэсліў Сяргей Мяцеліца.

У час семінара абмяркоўваліся іншыя аспекты ідэалагічнай работы, у прыватнасці, арганізацыя падпісной кампаніі. Сваімі поглядамі на яе падзяліліся Святлана Насечанка, начальнік РУПС, Наталля Бярговіна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Аб удзеле грамадскіх арганізацый у раённых святочных мерапрыемствах і акцыях з нагоды Новага года і Каляд расказала Алеся Лавіцкая, яшчэ адзін спецыяліст аддзела райвыканкама.

Мінулы год у нашай краіне прайшоў пад знакам культуры. А таму вынікі работы ў гэтым напрамку сталі прадметам дэтальнага аналізу. Сваімі поглядамі на ўзаемадзеянне ідэалагічных работнікаў з установамі культуры падзяліліся не толькі кіраўнік аддзела райвыканкама Сяргей Мяцеліца. Леанід Блажэвіч, Іна Пронька, намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце саўгаса імя Машэрава і ААТ “Бяленева”, расказалі на канкрэтных прыкладах як ідэалагічная вертыкаль узаемадзейнічае  з установамі культуры ў аграгарадках і аддаленых населеных пунктах. Сутнасць гэтага ўзаемадзеяння трапна вызначыла Іна Пронька.

— Мы не супрацоўнічаем, мы працуем разам у вырашэнні агульных задач, якія вызначае ўлада і дзяржава, — падкрэсліла яна.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

6 минут ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago