Члены групы пабывалі ў трох гаспадарках – ААТ “Студзёнка”, “Сінягорскае”, “Белая Ліпа”. У ходзе маніторынгу выяўлена 54 парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі, з якіх 21 было ліквідавана непасрэдна ў час праверкі. Па астатніх парушэннях выдадзены прадпісанні, вызначаны тэрміны іх выпраўлення.
Нельга сказаць, што ўмовы працы людзей на жывёлагадоўчых аб’етах названых гаспадарак могуць цалкам задавальняць. Практычна ва ўсіх выпадках санітарна-бытавыя памяшканні, пячное ацяпленне патрабуюць рамонту. Каналы, па якіх выдаляецца гной, не ўсюды абсталяваны пераходнымі масткамі. Няма плафонаў на свяцільніках, на дзвярах вытворчых памяшканняў адсутнічаюць указальнікі катэгорыі выбуханебяспекі; пажарныя шчыты не даўкамплектаваныя пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, а тыя, што ёсць, нярэдка выкарыстоўваюцца няспраўнымі. На МТФ “Сінягорскае” адсутнічае медыцынская аптэчка, не адпрацавана сістэма навучання работнікаў правілам пажарнай бяспекі. У выніку ў калектыве не ведаюць, як правільна паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення ўзгарання, не ўмеюць карыстацца пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.
На малочнатаварнай ферме “Студзёнка” для стварэння камфортных умоў працы жывёлаводаў засталося толькі абсталяваць бытавое памяшканне і душавую. І для гэтага не трэба шмат сіл і сродкаў.
Рызыкуюць сваім здароўем і жыццямі механізатары акцыянерных таварыстваў. Яны не ў поўным аб’ёме забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы. Кран-балка ў майстэрні ААТ “Сінягорскае” даўно не праходзіла выпрабаванне, працоўныя месцы ў зварачай, слясарнай, токарнай захламлены. У ААТ “Студзёнка” кампрэсар для напаўпоўвання шын выкарыстоўваецца ў рабоце з манометрам, які не прайшоў паверку, інструкцыя па пажарнай бяспецы патрабуе перапрацоўкі. Са станоўчага боку адзначана належнае добраўпарадкаванне тэрыторый машынных двароў у ААТ «Студзёнка” і “Белая Ліпа”, дзе падтрымліваюцца чысціня і парадак. А вось у ААТ “Сінягорскае” пытанні ў дадзеным накірунку пакуль яшчэ застаюцца адкрытымі.
Асаблівая ўвага членамі мабільнай групы звярталася на забеспячэнне работнікаў спецадзеннем са святлоадбівальнымі элементамі, укамплектаванне імі гужавых павозак.
Вытворчы працэс у сельскай гаспадарцы – гэта не толькі малако, мяса. Эканамічная стабільнасць. Яны губляюць сэнс, калі не забяспечваецца бяспека людзей. Вялікае значэнне маюць умовы, створаныя для работы людзей. Душавая, пакой для адпачынку, дзе можна папіць гарбаты, атрымаць карысную інфармацыю аб вытворчасці, проста адпачыць — не так ужо і многа патрэбна сельскаму працаўніку. І дастаткова над гэтым папрацаваць аднойчы, каб потым проста ўсё падтрымліваць у належным стане.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
В Беларуси подведены итоги конкурса "Растение 2027 года", сообщили БЕЛТА в Институте экспериментальной ботаники им.В.Ф.Купревича…
Как правильно и интересно выстроить современный урок? Этому вопросу посвятили очередное заседание участники районного учебно-методического…
ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…
Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…
Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…
Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…