На Сенненщине прошли выборы в Молодёжную палату

У школах раёна прайшлі выбары ў Моладзевую палату трэцяга склікання, створаную пры раённым Савеце дэпутатаў. Было абрана 15 кандыдатаў.

 Выбары адбыліся шляхам прамога галасавання. Юныя сенненцы, вучні ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, аддавалі галасы за сваіх аднагодкаў, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы ў мясцовых органах улады.

 Навучэнцы Студзёнкаўскай школы, якія ўдзельнічалі ў выбарах, адзначылі, што  арганізатары вельмі адказна падышлі да іх правядзення. Пры ўваходзе ў фае ва ўстанове адукацыі была размешчана інфармацыя пра кандыдатаў, у зале для галасавання — урна для бюлетэняў, абсталяваны месца для галасавання, куток выбаршчыка, кніжная выстава. У кожнага кандыдата былі свае  праграмы, дзе яны вызначалі прыярытэтныя напрамкі, якія будуць рэалізоўваць пасля іх абрання.

 Алег Барытка, старшыня Студзёнкаўскага сельсавета, які прысутнічаў у зале, адзначыў, што менавіта моладзь з’яўляецца рухавіком усяго новага і прагрэсіўнага. Ён выказаў надзею, што выбраннік іх школы будзе годна прадстаўляць сваю ўстанову адукацыі на больш высокім узроўні. Па выніках выбараў ім стала Кацярына Шман. У сваёй перадвыбарнай праграме яна зрабіла акцэнт на папулярызацыі спорту ў моладзевым асяроддзі, на пераемнасці паміж малодшымі і старэйшымі школьнікамі праз правядзенне інфармацыйнай работы.

 А вось Аляксей Абушкевіч, вучань другой гарадской школы, прыярытэт у сваёй рабоце будзе аддаваць захаванню памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, падтрыманню ў належным стане воінскіх пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў. «Наша задача не заставацца абыякавымі і прывесці іх у парадак, забяспечыць ім належны догляд, бо гэта наша гісторыя, наша памяць»,- адзначае малады чалавек.

 Па словах Марыі Шыбека, першага сакратара РК ГА “БРСМ”, праграмы ўсіх кандыдатаў годныя, змястоўныя. “Трэцяе скліканне Моладзевай палаты – новы склад, — гаворыць яна. – Гэта людзі актыўныя, поўныя творчых ідэй. Яны з вялікай адказнасцю падыходзяць да выканання рознага плану даручэнняў. Паспелі заявіць пра сябе, прымаючы ўдзел у шматлікіх раённых мерапрыемствах, конкурсных праграмах”.

 Самі ж кандыдаты лічаць, што праца ў Моладзевай палаце справа цікавая і карысная. Гэта своеасаблівая школа, дзе вучаць не толькі несці адказнасць за канкрэтныя праекты і накірункі дзейнасці, але і, што самае галоўнае, тут вучаць працаваць у камандзе, быць лідэрамі. Юныя сенненцы ўжо сёння гатовы выдзвігаць свае ініцыятывы, а таксама прадстаўляць інтарэсы моладзі ў рабоце дэпутатскага корпуса раённага Савета дэпутатаў, прапановы сваіх выбаршчыкаў, якія хочуць удзельнічаць у жыцці Сенненшчыны.

 Моладзевая палата створана ў 2015 годзе. Яе ініцыятарам выступіла ГА “БРСМ”. “Важна, што яна дае магчымасць рэалізоўваць канкрэтныя праекты і атрымліваць вынік. Да прыкладу, па добраўпарадкаванні нашага раёна, аказанні дапамогі пажылым людзям і многае іншае, — адзначае Марыя Шыбека. – Дзеці атрымліваюць жыццёвы вопыт, адкрываюць для сябе штосьці новае”.

 Магчыма, хтосьці задасца пытаннем, наколькі сур’ёзна трэба адносіцца да работы Моладзевай палаты, бо ўсе іх прапановы, ініцыятывы носяць рэкамендацыйны характар? З упэўненасцю скажу, што яны знаходзяць разуменне ў прадстаўнікоў раённай улады, іх разглядаюць, бяруць на ўзбраенне.

 У першай дэкадзе лістапада адбудзецца першая сесія Моладзевай палаты. Кандыдатам уручаць адпаведныя пасведчанні, выберуць старшыню, яго намесніка, а таксама сакратара Моладзевай палаты. Будзе скарэкціраваны і план работы. Пажадаем новым кандыдатам добрых ідэй, а таксама актыўнасці ў грамадскім жыцці раёна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: у час галасання ў Студзёнкаўскай школе.

Фота прадастаўлена Студзёнкаўскай школай.

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

6 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

7 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

8 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

23 часа ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

24 часа ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago