Беларускі народны абрад “Гуканне Вясны” правялі ў Ходцаўскай ДССШ.
Дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі, упрыгожвалі дрэва рознакаляровымі стужкамі, а таксама печывам у выглядзе птушачак, якіх зрабіла настаўніца пачатковых класаў Галіна Данілава. Менавіта яна разам са старшакласніцамі Таццянай Ліванскай, Карынай Дуранковай і Ульянай Глінскай стварылі сапраўдную атмасферу вясенняга свята, пазнаёмілі юных сенненцаў з беларускім народным абрадам. Як расказала Галіна Данілава, з 2019 года школа ўдзельнічае ў эксперыментальным праекце па адаптацыі ў выхаваўчым працэсе інтэрактыўных метадаў выхавання. Сумесна са спецыялістамі Ходцаўскага Дома культуры займаюцца адраджэннем беларускіх фальклорных свят.
“Гуканне Вясны” праводзілі ўпершыню. Касцюмы прадаставілі супрацоўнікі Дома культуры. А вось для галоўнай фігуры абраду – Вясны – рыхтавалі самі. Дарэчы, як і вясенняе дрэва, на якое вешалі святочныя атрыбуты.
Праўда, нашы продкі ўсе дзейства праводзілі на прыродзе. Выбіралі месца на пагорках, узвышшах, бліжэй да сонца. Юныя сенненцы толькі асвойваюць сімволіку свята, яго духоўны сэнс, таму абрад, праведзены ў сценах школы, выклікаў непадробную цікавасць, адзначыла Ганна Броўка, дырэктар установы адукацыі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Подвели итоги работы за пять лет и наметили планы на будущее - отчетно-выборная конференция Сенненской…
Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…
👏У НАС ОТЛИЧНАЯ НОВОСТЬ! На Сенненщине определен обладатель заветных 100 баллов по централизованному экзамену! 💯Максимально…
В этом году около 10 тысяч саженцев цветочной рассады пошло на озеленение райцентра. По словам…
В целях реализации мер, направленных на пропаганду донорства крови и её компонентов и в связи…
Еженедельно по средам с 14.00 до 15.00 на базе женской консультации УЗ "Сенненская центральная районная…