Анатолий Анюховский: оптимизация общеобразовательных учебных заведений в Сенненском районе неизбежна

 

Чарговы прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў у Сянне Анатоль Анюхоўскі, член Савета Рэспублікі нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Папярэдні спіс асоб, што выказалі жаданне сустрэцца з прадстаўніком вышэйшай улады, складаўся з пяці зваротаў. Некаторыя з іх насілі калектыўны характар.

У прыватнасці, цэлая дэлегацыя з ліку бацькоў, вучняў Машчонскай ДССШ, якая, як мяркуецца, у наступным навучальным годзе спыніць сваё існаванне, прыйшлі выказаць нязгоду з гэтым, прывесці аргументы на карысць захавання навучальнай установы.

Свае довады ў жыхароў аграгарадка Ходцы і бліжэйшых вёсак, чые дзеці наведваюць Ходцаўскую школу. Іх улады чулі яшчэ летась, калі навучальную ўстанову давялося пераўтвараць у базавую.

-З улікам дэмаграфічнай сітуацыі аптымізацыя агульнаадукацыйных навучальных устаноў непазбежная, — не хаваў Анатоль Анюхоўскі. – Як яе праводзіць, вырашаць мясцовай ўладзе.

Таму  ў бліжэйшы час супрацоўнікі аддзела адукацыі, прадстаўнікі раённай ўлады пабываюць на бацькоўскіх сходах усіх школ, дзе мяркуецца правесці аптымізацыю.

Мікалая Трэццякова, жыхара вёскі Ског, да сенатара прывяла трывога за стан медыцыны. Па вёсцы і Багушэўску пайшлі чуткі, што ў мясцовай бальніцы адбудзецца скарачэнне штату, змяншаецца фінансаванне. Як высветлілася, ніякіх скарачэнняў – ні фінансавання, ні колькасці тэрапеўтычных ложкаў – у Багушэўскай раённай бальніцы не плануецца. Наадварот, раённыя ўлады імкнуцца ўмацоўваць матэрыяльную базу. Летась медыцынская ўстанова атрымала новы аўтамабіль “хуткай дапамогі”. Ніякіх скарачэнняў не было і не прадбачыцца ў бліжэйшыя гады ў іншых медыцынскіх установах раёна.

Жыхарку райцэнтра не задаволіў адказ, атрыманы з РАУС, у сувязі з узнікшым у заяўніцы канфліктам з суседам. А яшчэ яна ніяк не можа аформіць у карыстанне зямельны ўчастак. Каб высветліць усе абставіны, да размовы падключыліся прадстаўнікі кіраўніцтва РАУС, раённай землеўпарадкавальнай службы. Акрамя таго, наша зямлячка праінфармавана аб іншых магчымых алгарытмах дзеянняў, калі яе і на гэты раз не задаволяць атрыманыя адказы.

Анатоль Анюхоўскі меў зносіны не толькі непасрэдна з заяўнікамі. Некаторыя з іх выходзілі на сувязь па тэлефоне.

-Для кантактаў з людзьмі патрэбна выкарыстоўваць усе даступныя формы зносін. Уладзе важна ведаць праблемы, настроі, што пануюць у грамадстве. Тым самым мы папярэджваем магчымыя канфліктныя сітуацыі, — падкрэсліў член Савета Рэспублікі, падсумоўваючы вынікі прыёму грамадзян у Сенненскім раёне.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

Эксперты о новациях земельного законодательства

Эксперты о новациях земельного законодательства. Смотрите открытый вебинар НЦЗПИ 5 августа! 5 августа на YouTube-канале НЦЗПИ в…

17 минут ago

Новый сорт озимой ржи появился в Беларуси

В Государственный реестр Беларуси включен новый сорт озимой диплоидной ржи "Ризона", сообщили БЕЛТА в пресс-службе…

48 минут ago

Схемы разные – итог один

Схемы разные – итог один Мошенники меняют легенды, платформы и роли, но цель всегда одна:…

4 часа ago

Вырастут доплаты к пенсиям и пособия. Что меняется в Беларуси с 1 августа

В Беларуси с 1 августа выросли размеры бюджета прожиточного минимума (БПМ). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

5 часов ago

Вкусно, душевно и по-настоящему клёво: именно так в аг.Богданово прошел региональный гастрономический праздник

Вкусно, душевно и по-настоящему клёво Именно так на минувшей неделе в аг.Богданово прошел региональный гастрономический…

5 часов ago

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

1 день ago