Возраст спорту не помеха, уверен житель Сенно Николай Синицин

Узрост спорту не перашкода, упэўнены Мікалай Сініцын, жыхар Сянна. Прыхільнік здарова ладу жыцця ў свае няпоўныя семдзесят пяць можа даць фору любому маладому лёгкаатлету.

 

Усё сваё жыццё мужчына займаецца спортам. Не было такога дня, каб ён не выйшаў на прабежку альбо не схадзіў на чарговую трэніроўку ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Алімп”. Знаходзячыся на заслуговым адпачынку, ён працягвае працаваць над сабой, тым самым паказваючы прыклад моладзі, як трэба адносіцца да свайго здароўя.

 Быць прыкладам для дзяцей, матываваць да здаровага ладу жыцця, арганізоўваючы рознага плану спартыўныя мерапрыемствы, калісьці для Мікалая Сініцына было сэнсам жыцця. Што і казаць: адданы выбранай прафесіі настаўніка фізкультуры, інакш мужчына паступіць не мог. Ураджэнец Расійскай Федэрацыі больш за дваццаць гадоў адпрацаваў у Машчонскай школе. Яго выхаванцы і сёння ўспамінаюць урокі фізкультуры Мікалая Дзмітрыевіча, на якія, як адзначаюць яны, па-сапраўднаму хацелася ісці. Былы настаўнік разам з дырэктарам школы Віктарам Кучынскім для юных сенненцаў арганізоўвалі веласіпедныя і лыжныя паходы на некалькі дзясяткаў кіламетраў, лёгкаатлетычныя прабегі.

 “Самае галоўнае – любіць сваю справу, інакш прадуктыўнай працы і вынікаў не будзе, — аглядаючыся ў мінулае, канстатуе Мікалай Сініцын. – І няхай многія мае вучні не звязалі сваё жыццё са спортам, сёння прыемна пачуць словы падзякі ад іх за тое, што работа, якую я праводзіў па матывацыі да здаровага ладу жыцця, была недарэмнай. Калі сустракаюся з імі на прасторах Інтэрнэту, яны адзначаюць, што сваім дзецям ім ёсць што расказаць, чаму навучыць”.

 А павучыцца ў Мікалая Сініцына, сапраўды, ёсць чаму. І ў першую чаргу — загартоўцы, вытрымцы, настойлівасці ў дасягненні пастаўленай мэты. Сямнаццацікратны чэмпіён краіны па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў у сваёй узроставай катэгорыіі (а выступае ён у катэгорыі “70 плюс”) не разглядае свой пенсійны статус, як мяжу, калі трэба спыніцца. За чатыры гады ўдзелу ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў, якія праводзяцца ў Беларусі і Расіі, заваяваў 28 медалёў, 17 з якіх залатыя, 6 срэбраныя і 5 бронзавыя. У змястоўнай скарбонцы перамог 4 рэкорды краіны па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў у сваёй узроставай групе ў закрытых памяшканнях: бег на 60 і 200 метраў, скачкі ў вышыню і даўжыню.

 “Лёгкая атлетыка – як быццам хтосьці ў насмешку назваў яе так, — гаворыць Мікалай Сініцын. – І зусім яна не лёгкая. Трэба працаваць, каб паказаць годны вынік”.

 У канцы мінулага года ў Мікалая Дзмітрыевіча са здароўем адбыліся праблемы. Прыйшлося пахадзіць па бальніцы. Паправіць здароўе дапамог Сяргей Карась, урач Сенненскай ЦРБ. Калі ў пачатку студзеня спартсмен даведаўся аб правядзенні ІХ чэмпіяната Беларусі па лёгкай атлетыцы, не раздумваючы згадзіўся прыняць у ім удзел. Пра перамогу і не думаў. Яму проста хацелася паспрабаваць свае сілы пасля працяглага лячэння. Вынік атрымаўся фенаменальным – дамой Мікалай Дзмітрыевіч прывёз чатыры залатыя медалі. Прыемна перамагаць, прызнаецца мужчына. А перамагчы ў сумленнай барацьбе з годнымі сапернікамі – прыемна ўдвая. Мікалай Сініцын — заслужаны прадстаўнік ветэранскага спорту. Ён упэўнены, што гэты рух будзе і далей развівацца, станавіцца толькі мацнейшым. Да яго далучацца прадстаўнікі Сенненшчыны — раёна, са сваімі добрымі спартыўнымі традыцыямі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота з архіва М.Сініцына.

 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

4 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

5 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

5 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

8 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

10 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

10 часов ago