Прадстаўнічая дэлегацыя ад Сенненшчыны прыняла ўдзел у калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама

На днях у абласной філармоніі прайшла калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Удзел у ёй прымала прадстаўнічая дэлегацыя ад Сенненшчыны. У яе складзе былі не толькі афіцыйныя асобы, а і група работнікаў устаноў культуры, ідэолагаў, адзначаных узнагародамі, прэміямі за поспехі ў працы.

Перад афіцыйнай част­кай калегіі, на якой падводзіліся вынікі работы за мінулы год, прысутных у зале вітаў сімфанічны аркестр. Ён стаў неад’емнай часткай творчага жыцця Віцебшчыны і абласнога цэнтра, які, дзякуючы «Славянскаму базару», шмат­лікім агульнарэспубліканскім, міжнародным фестывалям і конкурсам, па праву стаў культурнай сталіцай Беларусі.

   — Некалькі гадоў таму, калі пачалася работа над стварэннем аркестра, у эканоміцы таксама было няпроста. Не хапала не толькі грошай. Музыкантаў шукалі па ўсіх установах Віцебска. Насупраць усім складанасцям аркестр ёсць. Ён афіцыйна адкрывае Год культуры на Віцебшчыне. І зноў праблем хапае. Але мы з вамі працуем, каб іх пераадольваць, каб рэалізоўваць задуманае, дастойна прадстаўляць у краіне і свеце родную Віцебшчыну, — падкрэсліў Ула­дзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні аблвыканкама, звяртаючыся да прысутных у філармоніі.

Ён запрасіў на сцэну групу таленавітых дзяцей і моладзі, якія за поспехі на розных прэстыжных конкурсах узнагароджаны прэміяй абласнога Савета дэпутатаў. Сярод іх аказалася Кацярына Булыня, былая навучэнка Сенненскай ДШМ, сёлетняя выпускніца Віцебскага музычнага каледжа імя Салярцінскага па класе домры.

Прадстаўлена была Сенненшчына і на прэзентацыі клубаў нацыянальнай кухні. Гэты гонар выпаў «Хадчаначцы» Ходцаўскага СДК. Дарэчы, кулінарная спадчына — адзін з відаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.

 Удзельнікі калегіі заслухалі два судаклады.

 Ларыса Аленская, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі акцэнтавала ўвагу на дасягненнях творчых калектываў, на рабоце па захаванні і адра­джэнні нацыянальнай культуры. Мі­нулы год яна характарызавала як год творчай актыўнасці. У вобласці праведзена 8 міжнародных фестываляў. Культурныя сувязі падтрымліваюцца з 42 краінамі свету. На ўтрыманне ўстаноў культуры і адукацыі было патрачана 637 млрд рублёў з бюджэту розных узроўняў, яшчэ 116 млрд зароблена ўласнымі сіламі, 13,5 млрд на культуру выдаткавалі фундатары.

У дакладзе былі пералічаны самыя значныя аб’екты, што аднаўляюцца ці абнаўляюцца ў Віцебску, райцэнтрах, сельскіх населеных пунктах. Асабліва шмат зроблена ў Талачыне, дзе летась прайшоў абласны фестываль работнікаў сельскай гаспадаркі «Дажынкі». Як дасягненне года, адзначана аднаўленне рэгіянальных нацыянальных касцюмаў, устанаўленне твораў манументальна-прыкладнога мастацтва. У Сянне, напрыклад, з’явіўся знак у гонар Матроны Маркевіч, якая з’яўляецца аўтарам вышыўкі, што змешчана на нацыянальным сцягу Рэспублікі Беларусь.

Не раз упамінаўся з лепшага боку Сенненскі раён у выступленні Пятра Гнуценкі. Падводзячы вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебшчыны, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама  адзначыў, што толькі з Аршанскага і Сенненскага раёнаў былі прадастаўлены справаздачы па ўсіх намінацыях. Больш таго, сярод дарожных і будаўнічых устаноў арганізацыя ідэалагічнай работы ў ДЭУ-38 прызнана лепшай, за што Ала Прыстаўка, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, узнагароджана Ганаровай граматай аблвыканкама.

У Год моладзі рабоце з  моладдзю надавалася асаблівая ўвага. У дакла­дзе Пятра Гнуценкі адзначаны поспехі ў арганізацыі працоўнай занятасці школьнікаў Сенненшчыны, добрыя ўмовы былі  створаны ў раёне для работы студэнцкіх атрадаў. А вось праблема замацавання маладых спецыялістаў, па-ранейшаму, застаецца вострай, асабліва ў сельскай гаспадарцы і ЖКГ. Зрэшты, над замацаваннем маладых спецыялістаў больш канкрэтна трэба працаваць ва ўсіх рэгіёнах вобласці.

Без увагі дакладчыка не  засталася таксама дзейнасць грамадскіх арганізацый, палітычных пар­тый, прафсаюзаў. Яны актыўна ўдзельнічаюць у палітычных кампаніях, патрыятычным выхаванні моладзі. Яркім прыкладам таму з’яўляецца работа сенненскіх актывістаў прафсаюза ўстаноў культуры. Як вынік, Лілія Кулік за шматгадовую і паспяховую работу ў якасці кіраўніка раённай прафсаюзнай арганізацыі адзначана  граматай абласнога камітэта галіновага прафсаюза.

 Рэспубліка Беларусь падае сябе як сацыяльна арыентаваную дзяржаву. Аднак ва ўмовах эка­наміч­нага, палітычнага супрацьстаяння, у якое ўсё глыбей уцягваюцца нашы суседзі, зрабіць гэта вель­мі няпроста. Растлумачыць, давесці беларусам гэтыя нюансы — першачарговая задача ідэалагічнай вертыкалі і грамадскіх арганізацый.

 Аляксандр ЛАЗЮК.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Витебске в Летнем амфитеатре состоится чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре состоится чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

1 час ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

2 часа ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

3 часа ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

5 часов ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

7 часов ago

За кулисами книжных полок

Татьяна Красновская, заведующий отделом маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы Сенненской ЦБС одна среди тех,…

2 дня ago